From Wikipedia, the free encyclopedia
Балойса — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 2,5 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Балойса | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,6 м |
Даўжыня | 2,06 км |
Шырыня | 1,02 км |
Плошча | 1,39 км² |
Аб’ём | 0,0073 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,8 км |
Найбольшая глыбіня | 15,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,26 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,39 (1,37[1]) км². Найбольшая глыбіня 15,6 м, сярэдняя 5,26 м. Даўжыня 2,06 км, найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Аб’ём вады 7,3 млн м³. Плошча вадазбору 3 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўднёва-ўсходнія пад хмызняком, заходнія і паўднёва-заходнія разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходзе гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, шырынёй да 30 м, пясчанае, на захадзе і ўсходзе месцамі пясчана-галечнае. 3 невялікія астравы. У возера ўпадаюць 2 ручаі[2]. Злучана пратокай (шырыня да 200 м) з возерам Струста. Мезатрофнае. Зарастае да глыбіні 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 м. Забруджваецца сцёкавымі водамі Браслава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.