былая ВНУ From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабру́йскі наста́ўніцкі інстыту́т[3] — навучальная ўстанова двухгадовай падрыхтоўкі школьных настаўнікаў у Бабруйску. Поўная назва «Бабруйскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут Міністэрства асветы БССР[4]». Дзейнічаў з 01.09.1949 па 02.07.1954 г.[4]
Заснаваны ў 1949 годзе на базе педагагічнага вучылішча, размяшчаўся ў будынку былой Славянскай гімназіі па вул. Сацыялістычнай, 119. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7 класаў агульнаадукацыйных школ[3]. Пры Інстытуце дзейнічалі тры аддзяленні[5]: беларускай і рускай мовы і літаратуры; фізіка-матэматычнае; завочнае (з 1950 года). Працавалі кафедры педагогікі і псіхалогіі, беларускай і рускай мовы, беларускай і рускай літаратуры, фізікі і матэматыкі, марксізму-ленінізму[3]. У 1954 годзе Інстытут быў ліквідаваны. У 1955 года на яго базе было адноўлена педагагічнае вучылішча, ліквідаванае ў 1958 годзе. Цяпер у будынку былога інстытута знаходзіцца гімназія № 3 Бабруйска[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.