рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўся́нка (руск.: Овсянка) — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Пскоўскай вобласці Расіі, правы прыток Усвячы (басейн Заходняй Дзвіны).
Аўсянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 90 км |
Басейн | 598 км² |
Расход вады | 4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна |
• Каардынаты | 55°43′30″ пн. ш. 30°08′11″ у. д.HGЯO |
Вусце | Усвяча |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Лабані |
• Вышыня | 145,8[1] м |
• Каардынаты | 55°38′56,82″ пн. ш. 30°45′53,13″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Усвяча → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Віцебская вобласць, Пскоўская вобласць |
Раён | Гарадоцкі раён |
Код у ДВР | 01020000412199000000100 |
Даўжыня Аўсянкі 90 км (у межах Беларусі 87 км). Плошча вадазбору 598 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.
Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна, цячэ праз 7 азёр (у т.л. Доўгае, Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Суражскай нізіне. Далінай Аўсянкі фіксуецца мяжа астаноўкі краю паазерскага ледавіка ў яго браслаўскую стадыю.
Асноўныя прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева).
Упадае ва Усвячу каля вёскі Лабані[1][2] Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці (Расія).
Даліна да вёскі Смолаўка скрынка- або трапецападобная, шырынёй 300—400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м.
У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флоры Рэспублікі Беларусь (месца яго росту ніжэй возера Ведрынскае аб′яўлена помнікам прыроды).
У басейне ракі азёры: Аляксееўскае, Танай, Глыбокае Струнава, Мелкае Струнава, Смалоўскае, Рамашкава, Азёркі, Азаронава, Беразнянскае, Званкова, Атрэпкі, Воснае, Успол, Вялікае Глыбокае, Малое Глыбокае, Налюцік, Мелынец, Бялец і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.