Усвяча

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Усвяча

Усвяча — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Віцебскім раёне Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.

Хуткія факты Усвяча, Характарыстыка ...
Усвяча
Thumb
Характарыстыка
Даўжыня 100 км
Басейн 2 340 км²
Расход вады 15,9 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 55°50′40″ пн. ш. 31°12′53″ у. д.HGЯO
Вусце Дзвіна
  Каардынаты 55°26′03″ пн. ш. 30°44′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзвіна  Рыжскі заліў
Краіны
Рэгіёны Пскоўская вобласць, Віцебская вобласць
Раён Віцебскі раён
Код у ДВР 01020000412199000000030
Thumb
Thumb
выток
вусце
Thumb
выток
вусце
Закрыць

Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 32 км. Вадазбор 2340 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 15,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 .

Назва

Назва ракі Усвяча балцкага паходжання. Працякае праз праточнае возера Усвят (Усвяцкае), найімаверней рачная назва ад азёрнай назвы. На гэта паказвае назва суседняга возера Удвят (Удвяцкае), утвораная як і назва Усвят (Us-ṷ- / Ud-ṷ- + -int-).

Аснова Us-ṷ- (> Усв-) у рачных назвах Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны).

Корань Us- у гідронімах Уса (два прытокі Нёмана, адзін прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усяжа, Усая. Гэты корань звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].

Водныя назвы з коранем Us- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, як і «блішчастыя» назвы тыпу Лучоса, Свіцязь. Назва возера Усвят значыла «Блішчастае (возера)».

Гідраграфія

Thumb
Рака Усвяча (1880)

Выцякае з возера Адросна каля вёскі Шастакова Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Усвяцкае. Вусце за 3 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Сураж. Найбольшае перавышэнне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэднім цячэнні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка. Разводдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласць да 65 сутак.

Даліна трапецыепадобная, шырынёй ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3—0,8 км). Пойма двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2—0,3 км. Рэчышча слабазвілістае і звілістае, неразгалінаванае, у сярэднім цячэнні трапляюцца валуны.

Мае правыя прытокі: Аўсянка, Рудня.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.