палітык (1901—1931) From Wikipedia, the free encyclopedia
Арсе́н (Арсе́нь) Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі (парт. псеўд.: Вла́дэк Камі́нскі, тав. Ула́дэк; 5 верасня 1901, Вільня — 31 жніўня 1931, Геленджык) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі.
Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда[1], бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святара[1][2]. Малодшы брат вядомага беларускага філосафа, паэта і публіцыста, удзельніка беларускага культурна-асветніцкага руху Ігната Канчэўскага[1].
У 1919 годзе служыў у Наркамаце асветы Літоўска-Беларускай ССР, Віленскім губернскім харчовым камітэце (губхарчкаме)[3].
Браў удзел у стварэнні і быў адным з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі[3][4]. У 1923 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ)[3]. У 1924 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на чатыры гады турмы[3]. У 1928 годзе на I з’ездзе КПЗБ быў завочна выбраны кандыдатам у члены ЦК КПЗБ, пасля вызвалення з турмы ў лістападзе 1928 года кааптаваны ў члены ЦК КПЗБ, з кастрычніка 1929 года быў членам Бюро ЦК КПЗБ[3]. Накіроўваў дзейнасць створанай КПЗБ і прадстаўленай ў польскім Сейме арганізацыі «Змаганне», Галоўнай управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў[3].
Загінуў 31 жніўня 1931 года на курорце ў Геленджыку, патануўшы падчас купання ў Чорным моры[5]. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.