«Змага́нне» ― беларуская дэпутацкая фракцыя польскага сойма ў 1928—1930 гадах.
Гісторыя стварэння
Створана ЦК КПЗБ у снежні 1927 года як выбарчы рабоча-сялянскі камітэт па падрыхтоўцы выбараў у польскі сойм.
У выніку выбараў 4 сакавіка 1928 года у сойм былі абраны 5 беларускіх дэпутатаў: І. С. Дварчанін, І. Е. Гаўрылік, Ф. І. Валынец, І. М. Грэцкі, А. Стагановіч (у лютым 1929 яго замяніў П. С. Крынчык). Яны заснавалі ў сойме беларускі рабоча-сялянскі пасольскі клуб «Змаганне», які супрацоўнічаў з камуністычнай фракцыяй сойма і фактычна стала фракцыяй КПЗБ. Узначальваў клуб І. Е. Гаўрылік, але на самой справе працай клуба кіраваў упаўнаважаны ЦК КПЗБ Г. М. Муха-Мухновскі[1].
Дзейнасць «Змагання»
Стварыўшы вясной 1929 года амаль ва ўсіх паветах свае мясцовыя сакратарыяты, «Змаганне» стала ўплывовай палітычнай арганізацыяй у Заходняй Беларусі, высоўваючы тыя ж патрабаванні, што і яе папярэдніца ― Беларуская сялянска-работніцкая грамада, забароненая ў 1927 годзе[2].
Дэпутаты «Змагання», выступаючы ў сойме, крытыкавалі ўнутраную і знешнюю палітыку польскага урада, патрабавалі вызвалення палітычных зняволеных, самавызначэння Заходняй Беларусі. Яны патрабавалі перадачы сялянам зямлі без выкупу, для рабочых 8-гадзіннага працоўнага дня, навучання на беларускай мове.
«Змаганне» праводзіла мітынгі і дэманстрацыі працоўных, выпускала газеты нацыянальна-вызвольнага характару — «Змаганьня», «Світанне», «На варце», «Голас працы» і інш. У газетах публікаваліся інфармацыя пра жыццё у БССР, публіцыстычныя і навукова-папулярныя нарысы[3].
Пасля роспуску Ю. Пілсудскім сойма, 30 жніўня 1930 года польскія улады арыштавалі дэпутатаў сойма і мясцовых кіраўнікоў «Змагання», ліквідавалі ўсе 50 сакратарыятаў. Па прыгавору суда (Вільня, 1931) Валынец, Гаўрылік, Дварчанін і Крынчык прысуджаныя да 8 гадоў турмы кожны[4].
У кастрычніку 1930 года ў Вільні быў арганізаваны Цэнтральны сялянска-работніцкі выбарчы камітэт «Змаганне», старшыней якога стаў Б. Тарашкевіч, сакратаром І. Грэцкі, а казначэем М. Верамей. Мэтай камітэта была арганізацыя выбарчай кампаніі 1930 года ў польскі парламент ад «левых» партый Заходняй Беларусі. Польскія ўлады жорстка ціснулі ўзніклую выбарчую структуру, у выніку чаго яе дзейнасць была зведзена да мінімума.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.