From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Лявонавіч[2] Стагановіч (25 студзеня 1890 — 28 снежня 1988) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч.[3]
Аляксандр Стагановіч | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, палітык |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1890[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1988 (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Тамара Аляксандраўна Стагановіч |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 25 студзеня 1890 года ў вёсцы Несутычы Навагрудскага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці).
У часе Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў складзе Расійскага экспедыцыйнага корпуса ў Францыі.
У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградскай акругі ў польскі сойм па спісе «Змагання за Інтарэсы Работнікаў і Сялян» (Zmahańnie za Intaresy Robotnikau i Sielian), але за два дні да выбараў арыштаваны і зняволены. Пасля асабістага заступніцтва маршалка сойму вызвалены. У сойме падчас сваёй кадэнцыі быў сябрам скарбнікам Беларускага сялянска-работніцкага клуба «Змаганне». У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандату ў знак пратэсту супраць супрацоўніцтва з КПЗБ.
4 чэрвеня 1928 года большасцю галасоў дэпутатаў сойму быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці, а пазней быў арыштаваны з абвінавачваннем у антыдзяржаўнай дзейнасці і за прыналежнасць да БСРГ, асуджаны на шэсць гадоў турмы. У лютым 1929 г. польскі сойм адабраў ягоны мандат.
У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі быў кіраўніком Беларускай народнай самапомачы на Наваградскую акругу. З лета 1944 г. — у эміграцыі.
Адзін з ініцыятараў аднаўлення Рады БНР, браў удзел у з’едзе ў Остэргофене, дзе было заяўлена пра аднаўленне дзейнасці Рады. Пад канец 1940-х гг. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання, Згуртавання беларускіх ветэранаў і япархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намеснік Прэзідэнта Рады БНР.
Памёр 28 снежня 1988 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Пасля смерці Аляксандра Стагановіча з дазволу і пры фундацыі дачкі Тамары Стагановіч былі надрукаваныя ўспаміны Аляксандра Стагановіча. «Успаміны пасла» былі першай кнігай у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус» ў 2011 годзе, потым яшчэ перавыдаваліся. У 2014 годзе пры падтрымцы Тамары Стагановіч была заснаваная прэмія за найлепшую кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Прэмія ўручалася ў 2015 і 2017 гадах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.