![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Arnat._Church_of_the_Holy_Trinity_in_%25C4%258Carna%25C5%25AD%25C4%258Dycy.jpg/640px-Arnat._Church_of_the_Holy_Trinity_in_%25C4%258Carna%25C5%25AD%25C4%258Dycy.jpg&w=640&q=50)
Арнат
верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага і лютэранскага духавенства, якое складаецца з двух палотнішчаў, закругленых унізе і замац / From Wikipedia, the free encyclopedia
Арна́т[1] (лац.: ornatus) — верхняе літургічнае адзенне рымска-каталіцкага і лютэранскага духавенства.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Arnat._Church_of_the_Holy_Trinity_in_%C4%8Carna%C5%AD%C4%8Dycy.jpg/320px-Arnat._Church_of_the_Holy_Trinity_in_%C4%8Carna%C5%AD%C4%8Dycy.jpg)
Складаецца з 2-х палотнішчаў (кожнае мае падзел на два «бакі» і «калону» — сярэднюю частку), закругленых унізе і замацаваных плечавымі швамі. Апранаецца паверх іншага адзення. Да эпохі барока арнаты мелі выгляд палярыны. Яе перад аздаблялі вертыкальна нашытым пасам, тыльны бок — нашытым крыжам. Барочны арнат меў фігурныя краі пярэдняга палотнішча, якое набыло абрыс віяланчэлі. У Беларусі захаваліся арнаты XVII—XIX ст., пашытыя з парчовых і шаўковых тканін, атласу, аксаміту, адпаведнага пэўнай літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга) і аздобленыя аплікацыяй або гафтам, тасьмой і карункамі з залатымі ці сярэбранымі ніткамі, часта пераплеценымі жэмчугам і каштоўнымі камянямі.
Выяўлены арнаты, зробленыя са слуцкіх паясоў (у касцёлах вёсак Чарнаўчыцы Брэсцкага, Новая Мыш Баранавіцкага, г.п. Ружаны Пружанскага, г. Косава Івацэвіцкага раёнаў). Калекцыі арнатаў XVII—XVIII ст. зберагаюцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Значная частка арнатаў XVII—XIX ст. — у Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі.