![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Water-knot-webbing-loose-ABOK-296.jpg/640px-Water-knot-webbing-loose-ABOK-296.jpg&w=640&q=50)
Тасьма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тасьма́[1] (каз.: Тасма, таспа: рэмень) — вузкая тканая або плеценая паласа ці шнур (руск.) (бел., якая звычайна якая мае толькі 1 сістэму коса пераплеценых нітак. Выкарыстоўваюць для аздаблення і рамонту адзення, нярэдка ўшываюць у гатовыя вырабы для ўмацавання швоў, акрамя гэтага мае самае разнастайнае прымяненне ў хатнім ужытку.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Water-knot-webbing-loose-ABOK-296.jpg/640px-Water-knot-webbing-loose-ABOK-296.jpg)
Ад стужкі тасьма адрозніваецца, галоўным чынам, тым, што стужка служыць, пераважна, упрыгажэннем, між тым, як тасьму прызначаюць для звязвання і сцягвання частак адзення і таму падобнага, з прычыны чаго трываласць з’яўляецца для яе адной з неабходных якасцяў. Таму на выраб тасьмы ідуць ніткі з больш трывалых матэрыялаў: лён, бавоўна, радзей воўна і шоўк, злучаныя найпростымі перапляценнямі: палатняным, саржавым, радзей атласным.
Сустракаецца таксама плеценая тасьма. Па сутнасці ж тканая тасьма і стужка з’яўляюцца адным і тым жа прадуктам ткацтва.