Армія ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армія ЗША, або Сухапутныя войскі ЗША (англ.: United States Army) — від узброеных сіл ЗША, адказны, у першую чаргу, за сухапутныя ваенныя аперацыі. На 2008 год спісачны склад арміі склаў 539.675 салдат у страі, 360351 ў складзе Нацыянальнай гвардыі і 197024 ў рэзерве узброеных сіл. Армія кіруецца адмысловым дэпартаментам, узначаленым дзяржаўным сакратаром (адміністрацыйная, не ваенная пасада). Найвышэйшая пасада — Начальнік штаба арміі ЗША — уваходзіць у Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў.
Армія ЗША United States Army | |
---|---|
англ.: United States Army | |
Гады існавання | c 14 чэрвеня 1775 года |
Краіна | ЗША |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны ЗША |
Уваходзіць у | Дэпартамент Арміі ЗША |
Тып | сухапутныя войскі |
Колькасць | 1 097 050[1] |
Дыслакацыя | |
Удзел у |
|
Знакі адрознення | |
Сайт | army.mil (англ.) |
Армія ЗША з'яўляецца сухапутнымі сіламі (войскамі), прызначанымі для вядзення баявых дзеянняў на сушы, пры гэтым армія арганізацыйна аддзяляецца ад ВМС і ад ВПС, корпуса марской пяхоты, транспартнага корпуса, Нацыянальнай гвардыі, Берагавой аховы, ваеннай паліцыі. Уваходзіць у склад Узброеных сіл ЗША, і з'яўляецца відам узброеных сіл ЗША.