Сухапутныя войскі
від узброеных сіл / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сухапу́тныя во́йскі[1] (СВ) — від узброеных сіл (УС) шматлікіх дзяржаў свету, нароўні з ваенна-марскім флотам (сіламі) і ваенна-паветранымі сіламі (флотам).
У некаторых краінах могуць звацца сухапутнымі сіламі[2], Арміяй (напрыклад, Армія ЗША[3]). Традыцыйна складаюцца з пяхотных, кавалерыйскіх, артылерыйскіх, матарызаваных і механізаваных падраздзяленняў, частак, злучэнняў і аб’яднанняў. Могуць таксама мець уласныя авіяцыйныя падраздзяленні, званыя Авіяцыяй Сухапутных войскаў або Армейскай авіяцыяй і Войскі ППА.
Сухапутныя войскі — найбольш шматлікі від узброеных сіл любой дзяржавы і менавіта на іх ускладаецца асноўная нагрузка ў любым узброеным канфлікце і вайне.