From Wikipedia, the free encyclopedia
Аперацыя «Вясновы шчыт» (турэцк.: Bahar Kalkanı Harekâtı) — ваенныя аперацыя турэцкай арміі на тэрыторыі Сірыі.
Аперацыя «Вясновы шчыт» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі, Наступленне на паўночным захадзе Сірыі | |||
| |||
Дата | 27 лютага — 6 сакавіка 2020 года | ||
Месца | мухафаза Ідліб | ||
Прычына | напады сірыйскай арміі на турэцкія сілы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Чарговае абвастрэнне сітуацыі вакол сірыйскай правінцыі Ідліб адбылося ў ноч на 28 лютага. Турэцкі бок выступіў з заявай аб гібелі 36 сваіх вайскоўцаў у выніку ўдару сірыйскіх урадавых сіл. Пасля гэтага УС Турцыі нанеслі ўдары па сірыйскіх пазіцыях, удакладніўшы пазней, што знішчана больш за 200 мэтаў[3][4].
1 сакавіка 2020 года міністр нацыянальнай абароны Турцыі Хулусі Акар паведаміў, што ў сірыйскім Ідлібе з 27 лютага праводзіцца аперацыя пад назвай «Вясновы шчыт»[5][6][7][8][9][10][11][12]. Як ён сам заявуў тэлеканалу NTV, былі абясшкоджаны адзін БПЛА, восем верталётаў, 103 танкі, 72 гаўбіцы, тры сістэмы СПА і 2212 вайскоўцаў[13][14][15][16]. Акар таксама падкрэсліў, што мэтай аперацыі «не з’яўляецца супрацьстаянне з Расіяй». «Наша задача — прадухіліць злачынствы, што выконваюцца рэжымам Башара Асада, ліквідацыя радыкальных элементаў і прадухіленне міграцыі»[17].
Як паведамляў партал Halab Today, баевікі «Сірыйскай нацыянальнай арміі» адбілі атаку САА на горад Саракіб і вёскі на ўсход ад Ідліба, а таксама падбілі адзін танк ля пасёлка Хазарын. У адказ ВПС Сірыі здзейснілі баявы вылет у прадмесці Саракіба і горада Найраб, дзе атакавалі ўмацаванні групоўкі.
Пазней пратурэцкія баевікі заявілі, што ім удалося збіць над сваімі пазыцыямі з дапамогай ПЗРК самалёт ПКС РФ Су-24. Мінабароны РФ назвала дадзенае паведамленне фейкам. У далейшым, збіты ля Саракіба лятальны апарат, які СНА прыпісвала сабе, апынуўся дронам арміі Турцыі, які падбілі ракетай, выпушчанай з пазіцый арміі Башара Асада.
Міністэрства абароны Турцыі у сваю чаргу заяўляла, што турэцкія вайскоўцы нібыта знішчылі тры сістэмы СПА сірыйскай арміі, адна з якіх збіла іх БПЛА над Саракібам, і знішчылі два самалёты Су-24. Па даных ваенных крыніц агенцтва SANA, абодва пілоты паспелі катапультавацца[18].
2 сакавіка ПКС Расіі нанеслі кропкавы авіяўдар па баевіках у н.п. Кмінас. Там жа знаходзіліся вайскоўцы рэгулярнай арміі УС Турцыі, якія прыбылі да сваіх саюзнікаў з назіральнага паста Сармін. Масіўны ваенны канвой, накіраваны турэцкай арміяй у горад Серакіб, на фоне захопу апошняга сірыйскімі вайскоўцамі, быў знішчаны ударам ПКС РФ. Гаворка ішла пра шматлікія страты сярод туркаў і падкантрольных ім баевікоў, пра што сведчаць адпаведныя відэакадры эвакуацыі параненых і загінулых на верталётах. Паводле інфармацыі розных крыніц, калона з 30-40 транспартных сродкаў была знішчана магутным ударам. З’явіліся звесткi пра 18 забітых[19].
3 сакавіка Генасамблея меджліса Турцыі сабралася для абмеркавання сітуацыі, якая склалася ў Ідлібе ў святле напружанасці становішча ў гэтай сірыйскай правінцыі і пачатку новай ваеннай аперацыі УС Турцыі супраць сірыйскіх сіл[20].
Разам з тым мінабароны Турцыі паведаміла пра збіты ў Ідлібе сірыйскі ваенны самалёт L-39. Дзяржаўнае тэлебачанне Сірыі пацвердзіла гэтую інфармацыю. Ваенная крыніца ў арабскай рэспубліцы ўдакладніла, што самалёт упаў у раёне Маарат-Нуумана, збіты ракетай "паветра - паветра" турэцкіх ВПС[21].
4 сакавіка аднавіліся баі за сірыйскі горад Саракіб. Баевікі зноў паспрабавалі адбіць у сірыйскай арміі стратэгічна важны горад. Іх першая атака пацярпела няўдачу. Апазіцыянеры панеслі цяжкія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Атака мяцежнікаў ішла праз пасёлак Тарнаба ў ваколіцах горада[22].
5 сакавіка прэзідэнт Расіі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган дамовіліся аб спыненні баявых дзеянняў у сірыйскай правінцыі Ідліб. Акрамя таго, ствараўся калідор бяспекі вакол шашы М4 Латакія — Алепа глыбінёй у 6 км па абодва бакі, а да 15 сакавіка вайскоўцы дзвюх краін павінны дамовіцца аб сумесным расійска-турэцкім патруляванні ў гэтай зоне[23]. «Хаят Тахрыр аш-Шам», якой там фармальна падпарадкоўваліся атрады радыкальных баевікоў-замежнікаў, маскоўскія дамоўленасці і перамір’е не прызнала і заклікала да барацьбы. Турэцкая армія адводзіла сваё ўзбраенне і ваенную тэхніку на поўнач ад устаноўленага калідора бяспекі; на 11 сакавіка ўжо адведзена трэць цяжкай зброі (пры гэтым туркі адмовіліся выводзіць цяжкае ўзбраенне са сваіх наглядальных пунктаў[24]).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.