From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й Вадзі́мавіч Дапкю́нас (11 красавіка 1963, Мінск) — беларускі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі (з 2020).
Андрэй Дапкюнас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Алена Купчына | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алена Купчына | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алена Купчына | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сяргей Лінг | ||||||
Пераемнік | Валянцін Рыбакоў | ||||||
Нараджэнне |
11 красавіка 1963 (61 год) |
||||||
Бацька | Вадзім Вячаслававіч Дапкюнас | ||||||
Маці | Жанна Казіміраўна Дапкюнас | ||||||
Жонка | Вольга Дапкюнас (Ліхач) | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук | ||||||
Прафесія | дыпламат |
Нарадзіўся 11 красавіка 1963 года ў Мінску, паходзіць з інтэлігентнай сям’і. Яго бацька — вядомы тэатральны дзеяч, працаваў у Міністэрстве культуры, Купалаўскім тэатры; маці Жанна ўзначальвала музей Янкі Купалы. Маці з’яўляецца ўнучатай пляменніцай паэта Купалы. Прабабуляй Андрэя Дапкюнаса была Леакадзія (Лёля) Раманоўская — родная сястра паэта[1].
У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1989—1990 гадах у якасці аспіранта-даследчыка навучаўся ў Лонданскай школе эканомікі. Абараніў дысертацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным універсітэце[2]. Кандыдат філасофскіх навук (1991).
На дыпламатычнай службе з 1992 года. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (1992—1994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (1995—2004) кіраваў амерыканскім рэгіянальным падраздзяленнем Міністэрства замежных спраў Беларусі.
З 2004 года па люты 2011 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[3][4]. 13 снежня 2011 года зноў прызначаны кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі пры ААН у Нью-Ёрку[5].
У 2006 годзе працаваў старшынёй Выканаўчага савета Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)[6]. У 2008 годзе з’яўляўся намеснікам старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС)[7]. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які звярнуўся да Генеральнай Асамблеі ААН на беларускай мове[8].
7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады прадстаўніка Беларусі пры ААН[9] і прызначаны на пасаду намесніка міністра замежных спраў[10].
20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі; Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ)[11].
21 кастрычніка 2024 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славакіі па сумяшчальніцтве[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.