From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Аляксеевіч (15 лютага 1654—17 студзеня 1670) — рускі царэвіч, другі сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны Міласлаўскай (пасля памерлага ў маленстве Дзмітрыя), спадчыннік расійскага царскага прастолу.
Аляксей Аляксеевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
15 (25) лютага 1654 |
Смерць |
17 (27) студзеня 1670 (15 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Раманавы |
Бацька | Аляксей Міхайлавіч[1] |
Маці | Марыя Ільінічна Міласлаўская[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярод настаўнікаў царэвіча быў Сімяон Полацкі, які выкладаў Аляксею лацінскую і польскую мовы; царэвіч вывучаў таксама славянскую граматыку, арыфметыку і філасофію. Для яго з-за межы выпісваліся кнігі і так званыя «дзіцячыя пацехі» (развіваючыя цацкі). Адрозніваўся, паводле водгукаў сучаснікаў, вялікімі здольнасцямі да вучэння, добрай памяццю і дапытлівасцю.
Падчас адсутнасці цара ў сталіцы (у тым ліку знаходжання ў дзеючым войску) лічыўся часовым кіраўніком Расійскай дзяржавы; у гэты перыяд афіцыйныя граматы выдаваліся ад яго імя.
Лічыўся кандыдатам на польскі прастол; планаваўся яго шлюб з пляменніцай караля Яна II Казіміра, перамовы аб гэтым вяліся праз баярына Мацвеева. Аляксей Аляксеевіч і асабіста выступіў перад польскімі пасламі, якія адзначылі яго добрае валоданне латынню і польскай.
Памёр раптоўна, не дажыўшы да шаснаццаці гадоў. Пахаваны ў Архангельскім саборы патрыярхам Іаасафам II і ўсходнімі патрыярхамі, якія прысутнічалі ў Маскве.
Яго імя стала лозунгам паўстання Сцяпана Разіна; разінцы абвясцілі, што царэвіч не памёр, а збег да іх ад інтрыг баяраў-здраднікаў. Прыхільнікі Разіна звалі царэвіча «Нячай» («нечаканы») і выкарысталі гэта слова ў якасці баявога клічу. З’яўляліся таксама самазванцы, якія выдавалі сябе за Аляксея Аляксеевіча.
Пасля смерці Аляксея спадчыннікам прастолу стаў наступны па старшынстве брат, Фёдар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.