(1594—1654) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Людвік Радзівіл (4 жніўня 1594, Нясвіж, Вялікае Княства Літоўскае — 23 сакавіка 1654, Балоння) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1626—1630) і крайчы вялікі літоўскі (1630—1631), ваявода берасцейскі (1631—1635), маршалак надворны (1635—1637) і вялікі літоўскі (1637—1654), ваявода полацкі (1654).
Па смерці бацькі атрымаў маёнткі Белая і Дакудаў у Берасцейскім ваяводстве, Грэск у Новагародскім ваяводстве, Крожы ў Жамойці, па смерці брата Яна Юрыя — Карэлічы. У 1636 годзе стаў нясвіжскім ардынатам[8]. Трымаў Магілёўскае войтаўства (з 1632), быў старостам слонімскім (1635—1642), ліпіцкім, брацлаўскім, шадаўскім, нававольскім, юрбарскім і аліцкім.
З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі» і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Яна Юрыя, Жыгімонта Караля і Альбрэхта Уладзіслава. Навучаўся ў Нясвіжы, Германіі, падарожнічаў па Францыі, Італіі.
Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам (1621), у баях пад Смаленскам у часе вайны з Маскоўскай дзяржавай (1632—1634). Браў удзел у абранні каралём і вялікім князем Уладзіслава Вазы (1632) і Яна Казіміра (1648).
Аднавіў Магдэбургскае права для горада Белай, збудаваў там замак і заснаваў акадэмію. У 1640 у Нясвіжы на юбілей ордэна езуітаў паклаў у Фарным касцёле натуральнай велічыні сэрца, адлітае з золата[9].
У першым шлюбе з Тэкляй Ганнай Валовіч меў сыноў Мікалая Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Міхала Казіміра і Яна, а таксама дачок Ганну Яўхімію, Яну Кацярыну і Францішку. Па смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Кацярынай Яўгеніяй Тышкевіч, з якой меў сына Людвіка і дачку Элеанору. У трэцім шлюбе з Лукрэцыяй Марыяй Строзі меў сына Дамініка Мікалая і дачку Цэцылію Марыю.
Памёр у Балонні, куды выехаў на лячэнне. Сын Міхал Казімір перавез труну з целам князя ў Нясвіж і пахаваў у родавай крыпце касцёла езуітаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.