Абсерваторыя Арэсіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арэсіба — астранамічная абсерваторыя, якая знаходзіцца ў Пуэрта-Рыка, за 15 км ад горада Арэсіба, на вышыні 497 м над узроўнем мора. Тэлескоп выкарыстоўваецца для даследаванняў у галіне радыёастраноміі, фізікі атмасферы і радыёлакацыйных назіранняў аб’ектаў Сонечнай сістэмы.
Арыгінал назвы | Arecibo Observatory |
---|---|
Тып | радыёабсерваторыя |
Каардынаты | |
Вышыня | 497 м |
Даўжыні хваль | радыёхвалі (3 см – 1 м) |
Дата адкрыцця | 1 лістапада 1963 |
Дыяметр | 304,5 м |
Фокусная адлегласць | 132,5 м |
Купал | няма |
Сайт: | www.naic.edu |
Даследаванні праводзяцца Карнельскім універсітэтам у кааперацыі з Нацыянальным навуковым фондам, (ЗША), код абсерваторыі «251». Абсерваторыя з’яўляецца таксама Нацыянальным цэнтрам Астраноміі і Іанасферы ЗША (англ.: National Astronomy and Ionosphere Center (NAIC)[1]).
Радыётэлескоп, усталяваны ў Арэсіба, — быў адзіным з найбуйнейшых у свеце (з тых, якія выкарыстоўваюць адну апертуру); у верасні 2016 года у Кітаі быў запушчаны[2] аналагічны, большы па памеру (дыяметр 500 м) тэлескоп FAST. 1 снежня 2020 года радыётэлескоп разбурыўся ў выніку самаразбурэння апорнай канструкцыі[3].