From Wikipedia, the free encyclopedia
Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі — зацвярджэнне фінскім парламентам 6 снежня 1917 звароту сената Фінляндыі «Да народу Фінляндыі» ад 4 снежня 1917 года, у якім былі прадэклараваныя намеры аб змене дзяржаўнага ладу Фінляндыі (на той момант Вялікага княства Фінляндскага) і абвешчана аб прадстаўленні парламенту праекта новай канстытуцыі (кіруючы прынцып якой палягае ў тым, што Фінляндыя будзе суверэннай рэспублікай), а таксама змяшчаўся зварот «да ўладаў замежных дзяржаў» (у прыватнасці, да ўстаноўчага сходу Расіі) з просьбай аб прызнанні палітычнай незалежнасці і суверэнітэту («поўнай незалежнасці і свабоды») народа Фінляндыі. Пазней зварот быў названы «Дэкларацыяй незалежнасці Фінляндыі». Гэты дзень, 6 снежня, з’яўляецца нацыянальным святам — Днём незалежнасці Фінляндыі.
Абвяшчэнне незалежнасці было часткай доўгага працэсу, які прывёў да незалежнасці Фінляндыі.
18 (31) снежня 1917 дзяржаўная незалежнасць Фінляндскай Рэспублікі першай была прызнана Саветам Народных Камісараў (урадам) Расійскай Савецкай Рэспублікі, узначаленым У. І. Леніным[1].
23 снежня 1917 (5 студзеня 1918) адбылася афіцыйная ратыфікацыя пастановы Савета Народных Камісараў Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам дзяржаўнай улады Расійскай Савецкай Рэспублікі).[1]
За першы тыдзень студзеня 1918 незалежнасць Фінляндыі прызнана 5 дзяржавамі Еўропы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.