Істобкі
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Істо́бкі[1] (трансліт.: Istobki, руск.: Истобки) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 127 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад горада Жлобін, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 82 км ад Гомеля.
Вёска
Істобкі
| ||||||||||||||||||||
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Магілёўскай губерні. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся 2 ветракі. У 1909 годзе 1200 дзесяцін зямлі, школа, млын, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Серп і молат», працавалі 2 ветракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года акупанты спалілі 128 двароў і забілі 3 жыхароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ніва» (цэнтр — вёска Нівы). Працуе фельчарска-акушэрскі пункт. Да 11 лютага 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мормальскага сельсавета[2], да 8 снежня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.