Івянецкі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Івяне́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў:
- Волменскі
- Дзераўноўскі
- Казарэзскі
- Каменскі
- Літвенскі
- Навікоўскі
- Налібацкі
- Падневіцкі
- Рубяжэвіцкі
- Руднянскі
- Сівіцкі
- Старынкаўскі
- Таўкачоўшчынскі
- Хотаўскі
- Церабейнаўскі.
Івянецкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Івянец |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 красавіка 1962 |
Насельніцтва |
|
З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Налібоцкі, Руднянскі, Сівіцкі, Церабейнаўскі сельсаветы, утвораны Прудскі сельсавет, Казарэзскі сельсавет перайменаваны ў Станюшкаўскі, Хотаўскі сельсавет — у Мешыцкі[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Дзераўноўскі, Каменскі, Мешыцкі, Навікоўскі, Станюшкаўскі, Старынкаўскі, Таўкачоўшчынскі сельсаветы, утвораны Зарачанскі і Хотаўскі сельсаветы, Падневіцкі сельсавет перайменаваны ў Пральніцкі[2]. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Мінскай вобласці.
17 красавіка 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Івянец, Зарачанскі, Пральніцкі (Пральнінскі), частка Волменскага сельсаветаў перададзены Валожынскаму раёну, Літвенскі, Прудскі, Рубяжэвіцкі, Хотаўскі і частка Волменскага сельсаветаў — Стаўбцоўскаму раёну.