адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рубяжэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Рубяжэвічы. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.
Рубяжэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Рубяжэвічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 049 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навікоўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засульскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Варнавугал, Грызаўшчына, Даўнаршчына, Ждановічы, Зарэчча, Засулле, Камейшы, Наваселле, Ражанка, Сосенка, Татаршчына, Ячонка і хутар Алешкава)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1490 чалавек[3], з іх 60,3 % — беларусы, 34,0 % — палякі, 4,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года (33 населеныя пункты) — 2049 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.