былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пра́льніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пральнікі.
Пральніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пральнікі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 091 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Падневіцкі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Падневічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Станюшкаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Антонава, Асінаўка, Баброўнікі, Беланоўшчына, Галабурды, Зуі, Макасічы, Ойцінава, Ратынцы, Суднікі, Шэлеўшчына, Юзафіна), у склад сельсавета з Волменскага сельсавета перададзена вёска Ратынцы, сельсавет перайменаваны ў Пральніцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пральнікі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Валожынскага раёна. 5 мая 1962 года зноў перайменаваны ў Падневіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Падневічы, населеныя пункты Баброўнікі, Галабурды, Макасічы, Ойцінава, Суднікі, Шэлеўшчына перададзены ў склад Волменскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 27 студзеня 1997 года перайменаваны ў Пральніцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пральнікі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Івянецкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1091 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Асінаўка, Баброўнікі, Баравікоўшчына, Баяршчына, Врублёўшчына, Галабурды, Галімцы, Гуды, Курдуны, Макасічы, Мешкуці, Ойцінава, Падневічы, Петрусоўшчына, Пральнікі, Суднікі, Часнакі, Шэлеўшчына, Юзафіна.
У 1976 годзе скасавана вёска Мацкеўшчына[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.