Хатаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хатава.
Хатаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 24 снежня 2011 |
Насельніцтва (2011) | 3 045 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хотаўскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хотава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Мешыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Мешычы. 27 сакавіка 1959 года шляхам аб’яднання скасаваных Мешыцкага і Дзераўноўскага сельсавета зноў утвораны Хотаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Хотава[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хатаўскі сельсавет, а цэнтр сельсавета — у вёску Хатава. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Заменка, Зеневічы, Мешычы, Пятрова, Пятрылавічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2 і хутары Алешкавец, Альшанка, Казялец)[2]. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў Дзераўнянскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Дзераўная[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2798 чалавек[4], з іх 63,6 % — палякі, 32,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5].
Гісторыя
У склад сельсавета на момант перайменавання ў Дзераўнянскі (2011 год) уваходзілі наступныя населеныя пункты:
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.