![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Joseph_von_Sonnenfels.jpg/640px-Joseph_von_Sonnenfels.jpg&w=640&q=50)
Ёзеф Зоненфельс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ё́зеф Зо́ненфе́льс (ням.: Joseph Freiherr von Sonnenfels; 1732—1817) — аўстрыйскі юрыст.
Ёзеф Зоненфельс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1732[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 25 красавіка 1817(1817-04-25)[4][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aloys Wienner von Sonnenfels[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік, прафесар, журналіст, эканаміст, ваенны, палітык, настаўнік, філосаф, юрыст, рэдактар |
Месца працы | |
Член у | |
![]() |
У 1775 г. у Цюрыху з’явілася яго брашура «Ueber Abschaffung der Tortur», якая выйшла затым у 1782 г. у Нюрнбергу ў выпраўленым і дапоўненым выглядзе. Кніга пакінула моцнае ўражанне на імператрыцу Марыю Тэрэзію — і катаванні ў Аўстрыі былі скасаваныя.
Найважнейшай працай Зоненфельса прынята лічыць яго кнігу «Grundsätze der Polizei-Handlungs— und Finanzwissenschaft», якая вытрымала 8 выданняў (першае з’явілася ў Вене ў 1765—1776 гг., а восьмае — там жа ў 1819—1822 гг.). Кніга Зоненфельса да паловы 1840-х гадоў служыла агульнапрынятым дапаможнікам для вывучэння палітычных навук. Прадстаўнік камералізму, у сваіх эканамічных поглядах Зоненфельс быў рашучым прыхільнікам школы Кенэ; з гэтага пункту гледжання яго кніга не прынесла нічога прынцыпова новага ў навуку.
У галіне дзяржаўнага права Зоненфельс быў прыхільнікам асветнага абсалютызму. Ідэя падзялення ўлады, якая ўсё больш і больш заваёўвала сабе месца ў працах выдатных французскіх і англійскіх пісьменнікаў тых часоў, засталася для яго абсалютна незразумелай; канстытуцыйныя тэорыі былі яму прамым чынам антыпатычныя, таму ён часта спрабаваў паўставаць супраць іх у сваім дапаможніку.
Немалую заслугу Зоненфельса складае значнае паляпшэнне мовы: яго форма апавядання выгадна адрознівалася ад навуковых трактатаў тых часоў яснасцю і сціснутым стылем. З іншых яго твораў найбольш вядомыя: «Abhandlung von der Theuerung in den Hauptstädten und den Mitteln derselben abzuhelfen» (Лейпцыг, 1769); «Ueber Wucher und Wuchergesetze» (Bена, 1789); «Ueber die Stimmenmehrheit bei Kriminalurtheilen» (1808). Поўны збор твораў быў выдадзены ў Вене ў 1783—1787 гг. Зоненфельс прымаў вельмі актыўны ўдзел у стварэнні аўстрыйскага крымінальнага ўлажэння 1803 г.