Хонсю
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хо́нсю[1] (яп.: 本州 хонсю:), састрэлая гістарычная назва Хо́нда[1] (яп.: 本土, Хо́н-до) — самы вялікі востраў Японскага архіпелага.
Хонсю | |
---|---|
яп.: 本州 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 227 962,59 км² |
Найвышэйшы пункт | 3,776 м |
Насельніцтва | 103 000 000 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 451,83 чал./км² |
Размяшчэнне | |
36°18′45″ пн. ш. 138°44′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня вострава 1300 км, шырыня вар'іруецца ад 50 да 230 км, яго сумарная плошча складае 230 500 км ², прыкладна 60 % усёй плошчы Японіі. Востраў Хонсю ледзь меншы за востраў Вялікабрытанія (Брытанскія астравы). Працягласць берагавой лініі 5450 км.
Рэльеф Хонсю гарысты. Сярод гор шмат вулканаў. Найбуйнейшы з іх — гара Фудзі (3776 м.), з'яўляецца сімвалам Японіі. Дзякуючы ёй Хонсю з'яўляецца 7-м самым высокім востравам свету. Найбуйнейшая рака вострава — рака Сінана. Клімат Хонсю вельмі разнастайны — ад кантынентальнага на поўначы да субтрапічнага на поўдні. Горы вострава адказваюць за розніцу ў клімаце паўднёва-ўсходняй (ціха-акіянскай) і паўночна-заходняй (японскага мора) частак вострава.
На Хонсю часта здараюцца землетрасенні, паколькі востраў знаходзіцца на стыку 3 фармацыйных пліт.
Востраў умоўна падзелены на пяць рэгіёнаў, і ўключае 34 прэфектуры, уключаючы Токіа. Рэгіёны Цюгоку (заходні), Кансай (паўднёвы, на ўсход ад Цюгоку), Цюбу (цэнтральны), Канто (усходні) і Тахоку (паўночны). Таксама ў склад гэтых прэфектур уваходзяць некаторыя дробныя астравы, найбольш прыкметныя з іх астравы Агасавара, Садо, Ідзу-Осіма і Авадзі.
На востраве Хонсю размешчаны найбуйнейшыя японскія гарады: Токіа, Іакагама, Осака, Кіёта, Хірасіма і інш.
Да канца XIX стагоддзя востраў засялялі таксама айны, якія былі цалкам выцеснены на востраў Хакайда японцамі[2]. Агульнае насельніцтва вострава — 100 000 000 чалавек (2010 год).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.