From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіп Грыфітс (англ.: Phillip Augustus Griffiths; нар. 18 кастрычніка 1938, Ролі, Паўночная Караліна) — амерыканскі матэматык-геометр. Доктар філасофіі, эмерыт-прафесар Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, яго дырэктар у 1991—2003 гадах. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1979), Амерыканскага філасофскага таварыства (1992), а таксама Акадэміі дэі Лінчэі. У 2008 годзе ўзнагароджаны прэміяй Вольфа (сумесна з Дэлінем і Мамфардам); двойчы лаўрэат прэміі Стыла (1971, 2014).
Філіп Грыфітс | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1938[1][2] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дональд Спенсер[d][18] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | math.ias.edu/people/facu… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў горадзе Ролі (Паўночная Караліна); для атрымання вышэйшай адукацыі паступіў ва Універсітэт Уэйк-Форэст. У 1959 годзе атрымаў ступень бакалаўра і перайшоў у Прынстанскі ўніверсітэт. На першым годзе навучання там яго навуковым кіраўніком стаў Дональд Спенсер. Пазней Ф. Грыфітс успамінаў, што найбольшы ўплыў на яго вучобу ў гэты перыяд часу аказала кніга Германа Вейля «Die Idee der Riemannschen Fläche», працы Элі Картана і запіскі лекцый Чэрна пра комплексныя мнагастайнасці.
У 1962 годзе абараніў дысертацыю On Certain Homogeneous Complex Manifolds і атрымаў ступень Ph.D. Працаваў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1964—1967), выкладаў матэматыку ў Прынстанскім (1967—1972) і Гарвардскім (1972—1983) універсітэтах, і ва Універсітэце Дзюка (1983—1991). З 1991 па 2003 гады дырэктар Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, і да 2009 года прафесар матэматыкі там жа. Станам на 2014 год ён узначальвае Science Initiative Group.
З’яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. У 1995—1998 гадах узначальваў праграмны камітэт Міжнароднага кангрэса матэматыкаў, у 1999—2006 гадах быў сакратаром Міжнароднага матэматычнага саюза. Правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства (2012).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.