From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Андрэевіч Бойка (9 красавіка 1932, Менск — 2 красавіка 1996) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, літаратурны крытык, паэт, мастак.
Уладзімір Андрэевіч Бойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1996 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст, мастацтвазнавец, літаратурны крытык, паэт, мастак |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Скончыў у 1955 годзе БДУ. У 1956—1993 працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», часопіс «Родная прырода». Адначасова ў 1970—1990-я гг. аўтар і вядучы на Беларускім радыё радыёцыкла «Выхавай у сабе прыгожае», тэлевізійных цыкла «Роздум»[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.
Сцэнарыст фільмаў «Паэзія графікі» (1971), «Прафесар прыгажосці» (1972, з А. Белавусавым), «Мастак Арлен Кашкурэвіч» (1976), «Васіль Быкаў. Праўдай адзінай» (1992)[1].
Аўтар зборніка вершаў «Маўклівая размова» (1964), кніг пра выяўленчае мастацтва, літаратурных партрэтаў мастакоў А. Бембеля, А. Глебава, В. Грамыкі, С. Катковай, А. Кашкурэвіча, М. Савіцкага, У. Стальмашонка, А. Тычыны, пісьменніка А. Адамовіча і інш. Аформіў і зрабіў ілюстрацыі да літаратурна-мастацкіх і навуковых выданняў: «Шляхі вялі праз Беларусь» В. Грыцкевіча і А. Мальдзіса (1980), «Народ і вайна» М. Тычыны (1985), Збор твораў у 5 тамах 3. Бядулі (1985—1989), «Нічога важней» (1987) і Выбраныя творы ў 4 тамах (т. 1, 1995) А. Адамовіча і інш[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.