From Wikipedia, the free encyclopedia
Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн (13 жніўня 1950, Іашкар-Ала, Марыйская АССР, РСФСР — 21 лістапада 2023, Мінск, Беларусь[1]) — беларускі і расійскі мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставак сучаснага мастацтва, экспадызайнер, педагог, калекцыянер.
Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн | |
---|---|
руск.: Лариса Давидовна Финкельштейн | |
| |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 2023 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, мастацкі крытык, галерыст, калекцыянер мастацтва, выкладчыца ўніверсітэта, дызайнер |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі і Ізраіль Барысавіч Элентух |
Член у | |
Сайт | minsk2000.to/brama/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар і вядучая рубрык на радыё і ў друкаваных выданнях, заснавальнік першай беларускай галерэі — аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама». Аўтар канцэпцыі і арт-дырэктар галерэі «Брама». Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, член Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Масква)[2].
Нарадзілася 13 жніўня 1950 года ў Іашкар-Але ў сям’і адэскіх інжынераў, эвакуіраваўшых у час Вялікай Айчыннай вайны завод «КІНАП» з Адэсы ў Іашкар-Алу. Сям’я пераязджала па месцы прызначэння бацькі: Іашкар-Ала — Адэса — Загорск — Ізюм — Мінск — Алма-Ата — Мінск.
У 1968 годзе паступіла на нямецкае аддзяленне гістарычнага факультэта КазДУ ў Алма-Аце. У 1969 годзе перавялася ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1973 годзе па спецыяльнасці «Гісторыя. Гісторыя мастацтва». Выкладчыкамі яе былі Л. С. Абецэдарскі і І. Б. Элентух.
З’яўлялася спецыялістам у галіне сучаснага беларускага мастацтва:
Пачатак прафесійнай дзейнасці (1973 год) супаў з адкрыццём першай выставачнай залы сучаснага мастацтва ў рэспубліцы — «Палаца мастацтваў» — Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў БССР. Працавала там да ліквідацыі Дырэкцыі выстаў у 1991 годзе. У гэтым жа годзе стварыла сваю аўтарскую некамерцыйную канцэптуальную галерэю «Брама».
У 1992—2002 гадах — выкладчык аўтарскага спецкурса па мастацтвазнаўству ў Ліцэі БДУ.
У 1999—2001 гадах — дацэнт кафедры мастацтвазнаўства Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
У 2003—2006 гадах — вядучы мастацтвазнаўца праекта «Інтэрнэт-Інтранэт тэхналогій» Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
З 2006 года — дацэнт кафедры культуралогіі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З’яўлялася старшынёй беларускага журы сусветнага конкурсу «Дзеці свету малююць Іерусалім» (Мінск, 2000), журы Рэспубліканскага конкурсу дыпломных работ мастацкіх ВНУ Беларусі «Арт-сесія» (Віцебск, 1999), членам пастаяннай Рэспубліканскай камісіі па прысуджэнні і пацвярджэнні звання «Народны калектыў». Пастаянны рэцэнзент дыпломных работ выпускнікоў мастацкіх факультэтаў і ВНУ (Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава). Упершыню ўвяла ў лексікон мастацтвазнаўства паняцце «філасофская кераміка». Аўтар ідэі I Беларускага рэспубліканскага пленэра «аб’ёмнага тэкстылю» (2012), Рэспубліканскай мастацкай выставы «Разумны метал» (2014).
Жыла ў Мінску.
Памерла 21 лістапада 2023 года ў Мінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.