From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у міжнародную асацыяцыю «Саюз дызайнераў»[1] і Асацыяцыю грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[2]. Аб’ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайну, праектавання малых формаў, інтэр’ераў, абсталявання, арт-дызайну, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайну. Старшыня арганізацыі — Дзмітрый Сурскі[3].
Беларускі саюз дызайнераў | |
---|---|
Дата заснавання | 1987 |
Тып | Рэспубліканская творчая грамадская арганізацыя |
Колькасць удзельнікаў | каля 600 |
Старшыня | Дзмітрый Сурскі |
Сайт | unid.by |
3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з’езд Саюза дызайнераў СССР[4], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР. 14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з’яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.
У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:
А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайну (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр).
У 1990 годзе ў складзе саюза было больш за 135 членаў[5]. На ІІ пазачарговым з’ездзе 21 снежня 1991 года Саюз дызайнераў БССР атрымаў сучасную назву — Беларускі саюз дызайнераў.
У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзмітрый Алегавіч Сурскі. Станам на 2023 год колькасць сяброў арганізацыі каля 600 чалавек.
Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:
і інш.
Вышэйшым органам БСД з’яўляецца з’езд, які склікаецца не радзей за адзін раз у чатыры гады. Ад пачатку ўтварэння БСД адбылося 9 з’ездаў, апошні — у 2020 годзе.
У перыяд паміж з’ездамі кіраванне дзейнасцю БСД ажыццяўляе Рада, якая абіраецца на з’ездзе.
Старшыню абірае з’езд на тэрмін у чатыры гады, старшыня валодае правамі і абавязкамі кіраўніка юрыдычнай асобы.
У 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага саюза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі.
У 2008—2009 гадах праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[21], Берліне[22], Дрэздэне[23], Бруселі, Трыесце, Гранароле, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяду, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus».
У 2016—2017 гадах у межах праграмы Choice Беларускі саюз дызайнераў зладзіў праект «Беларускі плакат», які завяршыўся выставамі ў Мінску, Берасці, Гародні, Нясвіжы і Віцебску, а таксама стварэннем сайту беларускага плаката plakat.unid.by(недаступная спасылка)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.