Алег Віктаравіч Чарнышоў (нар. 18 сакавіка 1939) — навуковы даследчык у сферы дызайну, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Сябра Грамадскага аб’яднання Беларускі саюз дызайнераў[1].
Алег Віктаравіч Чарнышоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | даследчык дызайну |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Навучаўся ў В. І. Гусева, І. Я. Герасіменка. У 1984—1990 гг. працаваў заведуючым кафедры дызайна БДТМІ. З 1987 г. сябра Беларускага саюза дызайнераў.
Жыве і працуе ў Мінску.
Навукова-даследчая дзейнасць
Займаецца навукова-даследчай і пелагагічнай дзейнасцю па наступных спецыялізацыях: навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя, мастацка-кампазіцыйныя праблемы дызайн-дзейнасці і пытанні развіцця праектна-творчага мыслення спецыялістаў у галіне канцэптуальнага дызайну.
Мае больш за 80 навуковых публікацый і тэарэтычных распрацовак у галіне тэорыі, метадалогіі і методыкі дызайн-адукацыі, а таксама 10 аўтарскіх пасведчанняў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі [2].
Публікацыі
- «Некаторыя асаблівасці дызайн-дзейнасці і падрыхтоўка кадраў». — Працы Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, М., 1976.
- «Bilden gegen Leitbilaen». — Fom+Zwech, DDR, 1981, у суаўтарстве.
- «Канцэпцыя ўзаемадзеяння і метадалагічныя праблемы дызайну». -Аўтарэферат на атрыманне вучонай ступені к.ф.н.
- «Праблемы агульнамастацкай падрыхтоўкі студэнтаў кафедры прамысловага мастацтва». — Мн., 1983.
Асноўныя навуковыя працы
- Вучэбна-метадычны дапаможнік «Фармальная кампазіцыя. Творчы практыкум» — Мн., «Харвест», 1999.
- Прынцыпы пабудовы ўступнага іспыту па дызайне. — Мн., ЕГУ, 2001.
- Канцэптуальны дызайн: вопыт распрацоўкі базавай мадэлі і вучэбна-метадычнага забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі дызайнераў у Рэспубліцы Беларусь. — Мн., ЕГУ, 2004.
- Дызайн-адукацыя: новая мадэль прафесійнай падрыхтоўкі дызайнераў. — Мн., «Прапілеі», 2006.
- Творчасць: уступны экзамен для абітурыентаў, якія паступаюць вучыцца па спецыяльнасці «Дызайн». — Мн., БДУ, 2008.
- Кампазіцыя: творчы практыкум. — Мн., «Беларусь», 2012[3], 2013.
Зборнікі вершаў
- Аўтабіяграфія пачуццяў. — Мн., «Прапілеі», 2010.
- Адлюстраванні. — Мн., «Прапілеі» 2011.
- Адлюстраванні-2. — Мн., Выдавец А. Н. Вараксіна, 2015.
Зноскі
- "Тутэйшы дызайн. Асобы і рэчы"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 13 красавіка 2021.
- "Красная книга Чернышева"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 13 красавіка 2021.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.