Міхась Аляксандравіч Тычына (10 лютага 1943, пас. Ніжне-Сталінск, Алданскі раён, Якуцкая АССР, РСФСР — 7 лістапада 2022, Мінск) — беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры ХХ стагоддзя БДУ (з 2003). Брат архітэктара Уладзіміра Тычыны, стрыечны брат беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча[2].
Міхась Тычына | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 лютага 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лістапада 2022[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Мітрафанавіч Тычына[d] |
Жонка | Ала Канстанцінаўна Кабаковіч |
Дзеці | Ганна Мікалаеўна Кісліцына |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і ссыльнага селяніна. Бацька Аляксандр Мітрафанавіч Тычына, ураджэнец вёскі Завалочыцы (цяпер - Глускі раён Магілёўскай вобласці), у 1930 годзе падчас бальшавіцкіх палітычных рэпрэсій у Беларускай ССР быў сасланы як кулак у Алданскі ўлус Якуцкай АССР. Маці, Кацярына Сцяпанаўна Алашкіна, руская, як кулачка была выслана тады ж. У 1947 годзе разам з бацькамі пераехаў на радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна.
У 1964 годзе закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута. Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. У 1964—1965 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1970 годзе закончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі. З 1994 года выкладаў літаратуру ў Беларускім гуманітарным ліцэі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1976). Член Беларускага ПЭН-Цэнтра (з 1989).
Творчасць
Друкавацца пачаў у 1963 годзе з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс «Маладосць»). Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцей, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.
Выбраная бібліяграфія
- Дажынкі. Аповесць і апавяданні. Мн., 1979
- Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм. (з В. Жураўлёвым). Мн., 1982
- Змена квадры: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. Мн., 1983
- Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага. Мн., 1984
- Час прозы: Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў. Мн., 1988
- Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. Мн., 1999
- Якуб Колас і руская літаратура першай паловы XIX ст.: Дыс….д-ра філал.навук. Мн., 2000
- Карані і крона: Фальклор і літаратура. 2-е, дапрац. выд. Мн., 2002 (1-е выд.: 1991)
- Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. 2-е, дапрац. выд. Мн., 2004 (1-е выд.: 1973).
- Беларуская літаратура і свет: Папулярныя нарысы (з Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам). Мн., 2006
- Літаратура пераходнага перыяду: Тэарэт. асновы гіст.-літ. працэсу [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2007
- Чалавечае вымярэнне ў сучаснай беларускай літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2010
- Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры [у суаўтарстве; навуковае рэдагаванне ўсяго тэксту]. Мн., 2011
- Вялікія і Малыя Тычыны: легенды і рэальнасць: [зборнік літаратурна-дакументальных матэрыялаў пра беларускі і ўкраінскі род Тычынаў]. Мн., 2011
- Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння. Мн., 2012
- Філасофія літаратуры. Беларускі варыянт. Мн., 2014
- Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам), 2014
- Народ і вайна. Мн., 2015
- Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя. (З Л. Баршчэўскім і П. Васючэнкам), 2015.
Узнагароды
Зноскі
- Яго называлі «эталонам сумлення». Памёр літаратуразнаўца Міхась Тычына — 2022. Праверана 8 лістапада 2022.
- Аповяд пра жыццё і смерць // НАША СЛОВА №31 (1026) 3 жніўня 2011 г.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.