Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка заснавана паводле рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, прынятага 27 ліпеня 2007 года па ініцыятыве старшыні аблвыканкама Канстанціна Андрэевіча Сумара.
Прысуджаецца ў трох намінацыях: проза, паэзія, дзіцячая літаратура. Уганараванні адбываліся ў Луніне (2007, 2009, 2021), Пінску (2008), Лунінцы (2010, 2011, 2012, 2014, 2021), Брэсце і Івацэвічах (2017), Брэсце (2019), Лунінцы і Брэсце (2021), Івацэвічах і Пінску (2023)
Паміж 2007 і 2023 гадамі сярод 47 лаўрэатаў прэміі — 33 члены Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Лаўрэаты
2007
- Проза
- Мікола Купрэеў (пасмяротна) — за зборнік «Палеская элегія».
- Паэзія
- Валерый Грышкавец — за кнігу перакладаў «Белой вежы свет».
- Дзіцячая літаратура
- Валерый Гапееў — за аповесць для юнацтва «Пастка для рыцара».
2008
- Проза
- Зінаіда Дудзюк — за раман «Кола Сварога».
- Васіль Ласковіч — за аўтабіяграфічную кнігу «Отзвук далёкой грозы».
- Паэзія
- Мікола Рудкоўскі (пасмяротна)
- Мікола Пракаповіч, Алесь Каско — за паэтычны зборнік «Трохперсце».
- Дзіцячая літаратура
- Расціслаў Бензярук — за кнігу казак «Зайцаў кажушок».
2009
- Проза
- Алесь Паплаўскі — за кнігу аповесцяў «Пастка для рэха».
- Аляксандр Юдзіцкі — за кнігу дакументалістыкі «Встречи».
- Паэзія
- Ніна Мацяш (пасмяротна) — за зборнік «У прыгаршчах ветру».
- Дзіцячая літаратура
- Анатоль Бензярук — за кнігу апавяданняў «Свята для сэрца».
2010
- Проза
- Аляксандр Валковіч — за кнігі прозы «Алеся. Беловежские сны», «Берёза чёрная, берёза белая…»
- Паэзія
- Віктар Вабішчэвіч — за паэтычны зборнік «Уражанне»,
- Надзея Парчук — за кнігі вершаў «Раскрыліўся бусел над хатай», «Зарунее жыта зноў».
- Дзіцячая літаратура
- Зоя Гарадзецкая — за зборнік казак «Сказки новогоднего леса».
2011
- Проза
- Мікалай Елянеўскі — за раман «Время пастыря»
- Паэзія
- Мікалай Кавалевіч — за кнігі вершаў «Янтарное солнце», «Благовестные свечи», «К вышней вечерне…», «Зажигая горные вёрсты…»
- Алесь Корнеў — за зборнікі «Мядовы полюс» і «Як песня, год мінае»
- Дзіцячая літаратура
- Міхаіл Туруноўскі — за кнігу «Казкі для маленькай дачкі»
2012
- Проза
- Мікалай Бусько — за кнігу «Сляды ад верасня»
- Анатоль Крэйдзіч — за празаічны зборнік «Роднае, шчымлівае…»
- Паэзія
- Марыя Кобец — за паэтычны зборнік «Кроплі».
- Іван Арабейка — за кнігу вершаў «Сказаць хачу».
- Дзіцячая літаратура
- Васіль Жушма — за кнігу апавяданняў «Гарэза»
2014
- Проза
- Анатоль Брытун — за раман «Пах мускусу»
- Паэзія
- Анатоль Шушко — за паэтычны зборнік «Шаны».
- Дзіцячая літаратура
- Уладзімір Сітуха (пасмяротна) — за кнігу казак «Пра арэхі, сома і бабра».
2017
- Проза
- Анатоль Галушка — за зборнік «Яблычны спас».
- Фёдар Саевіч — за кнігу нарысаў «Беловежская пуща: моя судьба, моя любовь».
- Паэзія
- Настасся Нарэйка — за кнігу вершаў «Магдэбургскае права маёй душы».
- Галіна Бабарыка — за паэтычны зборнік «Дарога ў восень».
- Дзіцячая літаратура
- Алена Гневушава — за казачную аповесць «Замак тайн».
2019
- Проза
- Сяргей Белаяр (псеўд. Сяргей Мартынюк) — за зборнік навукова-фантастычных апавяданняў «Раследванні інспектара Сарвы».
- Паэзія
- Георгій Тамашэвіч — за зборнік санетаў «Анёл над Брэстам».
- Уладзімір Ануфрыевіч Лебедзеў — за зборнік паэзіі «Росная трава».
- Дзіцячая літаратура
- Анатоль і Васіль Дэбішы — за кнігу «Пушчанскія дзівы».
- Кацярына Мядзведзева — за кнігу «Разламашкі майстра Люфта».
2021
- Проза
- Таццяна Канапацкая — за серыю кніг «Лунінецкая памяць».
- Паэзія
- Мікалай Антаноўскі — за зборнік паэзіі «Як ліст сярод лістоў».
- Любоў Красеўская — за зборнік паэзіі «Та самая сила».
- Дзіцячая літаратура
- Наталля Кухліч — за зборнік казак «Раскрашенный мир».
- Ірына Морых — за аповесць для дзяцей (фэнтэзі) «Марго и волшебный экран».
2023
- Проза
- Марыя Ляшук — за зборнік апавяданняў «Сквозь зимы и вёсны»
- Паэзія
- Алена Папко — за зборнік паэзіі «Мой сад»
- Дзіцячая літаратура
- Таццяна Дземідовіч — за зборнік апавяданняў «МармеЛадное лето»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.