From Wikipedia, the free encyclopedia
1 кастрычніка 2024 года Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) уварвалася ў Ліван для барацьбы з групоўкай «Хезбала»[1].
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Уварванне Ізраіля ў Ліван | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023) | |||
| |||
Дата | з 1 кастрычніка 2024 | ||
Месца | Ліван | ||
Прычына | абстрэлы Ізраіля з боку «Хезбалы» | ||
Статус | 27 лістапада ўступіла ў сілу 60-дзённае перамір’е | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апошні раз Ізраіль уварваўся ў Ліван для барацьбы з «Хезбалой» падчас Другой ліванскай вайны 2006 года[2].
Пасля пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС у кастрычніку 2023 года, «Хезбала» з ліванскай тэрыторыі стала абстрэльваць поўнач Ізраіля[3]. У адказ ЦАХАЛ стаў абстрэльваць Ліван[4].
У верасні ВПС Ізраіля разгарнулі маштабныя бамбардзіроўкі краіны[5].
За дзень да ўварвання, 30 верасня, Ізраіль паведаміў Злучаным Штатам, што мае намер правесці ў Ліване наземныя манеўры, накіраваныя на знішчэнне інфраструктуры «Хезбалы» ўздоўж мяжы. У той вечар Узброеныя сілы Лівана і міратворцы ААН адышлі ад ізраільска-ліванскай граніцы на поўнач на адлегласць 5 км[6].
1 кастрычніка войскі ЦАХАЛа перасеклі мяжу з Ліванам у некалькіх месцах[7][8][9]. Відавочцы паведамлялі пра выкарыставанне танкаў[10][11] і цяжкай артылерыі[12]. ЦАХАЛ заклікаў да эвакуацыі насельніцтва Бейрута, сталіцы Лівана, які ізраільцяне рыхтаваліся бамбіць[13]. Афіцыйна ізраільская армія пацвердзіла пачатак аперацыі на сваім акаўнце ў Telegram, удакладніўшы, што мае намер нанесці ўдар па інфраструктуры «Хезбалы»[14].
Тым часам сілы «Хезбалы» запусцілі дзесяць ракет з паўднёвага Лівана ў Ізраіль[15][16]. Ізраільскі бок нанёс удары па доме Муніра аль-Макда, брыгаднага генерала Брыгад пакутнікаў Аль-Аксы ў лагеры бежанцаў Эйн аль-Хільве, дзе загінулі па меншай меры пяць чалавек[17]. У выніку іншай атакі, на гэты раз па доме ў Аль-Даўдзія, загінулі прынамсі дзесяць чалавек і яшчэ пяць былі параненыя[18]. Ізраільскі бок заявіў, што яму атрымалася захапіць аб’екты праціўніка ў гарадах Кафр-Кіла, Айта-эш-Шаб, Мейс-Эдж-Джабаль[19].
Афіцыйныя ўлады краіны заявілі, што не будуць умешвацца ў канфлікт[20].
2 кастрычніка «Хезбала» адбіла атаку праціўніка на Адайс[21], а таксама выпусціла каля 100 ракет па паўночным Ізраілю[22]. У гэты час авіяцыя ЦАХАЛ стала бамбіць прыгарады Бейрута[23]. Вяліся баі за Марун аль-Рас[24] і ў наваколлях Каўкабы[25] і Яруна[26].
3 кастрычніка ліванская армія заявіла, што ізраільскія сілы нанеслі ўдар па армейскім пасту ў раёне Бінт-Джэбейль, і ліванская армія — упершыню за час ўварвання — адкрыла агонь у адказ па ўварванцах. Адзін ліванскі салдат быў забіты[27]. Яшчэ адзін вайсковец загінуў пры бамбардзіроўцы ў Тайбе[28][29].
Бакі канфлікту працягнулі абмен ракетнымі і бомбавымі ўдарамі па тэрыторыях адзін аднаго[30][31]. У Ліване меліся ахвяры сярод замежнікаў: адзін амерыканец загінуў[32], 2 бельгійскіх журналістаў паранены[33].
4 кастрычніка праз дзеянні ізраільцян была прыпынена праца пагранпераходу Маснаа на сірыйска-ліванскай мяжы[34]. Баевікі ў той жа дзень абстралялі Хайфу[35].
9 і 10 кастрычніка ізраільцяне абстралялі пазіцыі міратворцаў ААН[36]. 11 кастрычніка яны нанеслі авіяўдар па будынку каля кантрольна-прапускнога пункта УС Лівана ў Кафры, у выніку чаго загінулі два салдаты[37]. 13 кастрычніка прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заклікаў міратворцаў неадкладна пакінуць Ліван, назваўшы іх «жывым шчытом» для Хезбалы[38]. Пазней у той жа дзень два танкі разбурылі галоўную браму паста UNIFIL у Рам’яху. Праз дзве гадзіны ізраільскія сілы адкрылі агонь па лагеры, з-за чаго падняўся дым, у выніку чаго 15 міратворцаў UNIFIL атрымалі раненні з-за раздражнення скуры і страўнікава-кішачных рэакцый[39]. 16-га чысла танкі ЦАХАЛ абстралялі вартавую вышку міратворцаў у Кафр-Кіла[40].
21 кастрычніка адбыліся баі за вёскі Айта аль-Шааб і Рамія[41]. На наступны дзень сілы ЦАХАЛ абстралялі наглядальны пункт міратворцаў пад Дхайрай[42][43]. 7 лістапада ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па г. Сідон, былі параненыя пяць міратворцаў[44].
27 лістапада ўступіла ў сілу 60-дзённае перамір’е[45]. Пры гэтым ізраільскія сілы працягвалі прасоўванне ўглыб ліванскай тэрыторыі[46]/ 17 снежня ў ходзе атак уварванцаў быў цалкам разбураны горад Кфар-Кіла[47].
Вялікабрытанія, Канада і Францыя сталі рыхтавацца да эвакуацыі грамадзян з «гарачай кропкі»[48]. Італія заявіла, што мае намер накіраваць сваіх міратворцаў[49]. Ідэю міжнароднага ўмяшання падтрымала таксама Данія[50]. Расія[51], Катар[52] і ААЭ[53] выказалі заклапочанасць сітуацыяй. Турцыя[54] і Ірландыя[55] асудзілі ўварванне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.