Remove ads
кросплатформавы месэнджар From Wikipedia, the free encyclopedia
Telegram (бел.: Тэлегра́м[7]) — бясплатны кросплатформавы месэнджар з функцыямі абмену тэкставымі паведамленнямі, відэа- і аўдыёзванкоў, абмену медыяфайламі і трансляцыі месцазнаходжання. Выкарыстоўвае прапрыетарную серверную частку з закрытым кодам. У некаторых відах чатаў месэнджара можна ўключыць скразное (англ.: end-to-end) шыфраванне паведамленняў.[8]
Telegram | |
---|---|
Тып | кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], мабільная праграма, сайт, Кропка-ком таварыства[d], вэб-праграма і Інтэрнэт-супольнасць[d] |
Аўтар | Мікалай Дураў[d] і Павел Валер'евіч Дураў |
Распрацоўшчык | Telegram FZ-LLC[d] |
Напісана на | C++ і Java |
Інтэрфейс | Qt[d] |
Аперацыйная сістэма | IOS, Android, Windows, Chrome OS[d], macOS і Linux |
Мовы інтэрфейсу | англійская, іспанская, нямецкая, нідэрландская, італьянская мова, бразільскі варыянт партугальскай мовы, карэйская, руская, французская, украінская, каталанская мова[1], беларуская, польская, малайская мова, турэцкая мова, персідская, узбекская мова, арабская, інданезійская мова, іўрыт і хіндзі |
Першы выпуск | 14 жніўня 2013 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | GNU General Public License, version 3.0[d], прапрыетарная ліцэнзія[d] і GNU General Public License |
Сайт | telegram.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Telegram быў створаны ў 2013 годзе братамі Мікалаем і Паўлам Дуравымі.[9][10] Яго серверы размеркаваны па ўсім свеце, а штаб-кватэра знаходзіцца ў Дубаі.[11][12]
Уліковы запіс карыстальніка прывязваецца да нумара тэлефона, што з’яўляецца адным з галоўных аргументаў крытыкаў Telegram, бо гэта не забяспечвае поўнай ананімнасці пры перапісцы. У чэрвені 2022 года Telegram увайшоў у пяцёрку праграм, якія больш за ўсіх загружаюць у свеце, а колькасць яго актыўных карыстальнікаў перавысіла 700 мільёнаў.[13]
Telegram з’яўляецца адным з самых папулярных месэнджараў ў некаторых частках Еўропы, Азіі і Афрыкі.[14][15] У 2023 годзе Telegram названы самым папулярным месэнджарам для атрымання інфармацыі ў Беларусі. [16]
Праект створаны Паўлам Дуравым, заснавальнікам сацыяльнай сеткі «У Кантакце». 14 жніўня 2013 года быў прадстаўлены першы кліент Telegram для прылад на платформе iOS.[17]
Для месэнджара быў створаны пратакол MTProto, які прадугледжвае выкарыстанне некалькіх пратаколаў шыфравання. Пры аўтарызацыі і аўтэнтыфікацыі выкарыстоўваюцца алгарытмы RSA-2048, DH-2048 для шыфравання, пры перадачы паведамленняў пратакола ў сець яны шыфруюцца алгарытмам AES з ключом, які вядомы і кліенту і серверу. Таксама выкарыстоўваюцца крыптаграфічныя хэш-алгарытмы SHA-1 і MD5.
Бяспека ад перахопу дасланых паведамленняў з боку сервера Telegram забяспечваецца толькі ў рэжыме «таемных» чатаў (Secret Chats), даступным ад 8 кастрычніка 2013 года. Гэты рэжым рэалізуе шыфраванне, пры якім толькі адпраўнік і атрымальнік валодаюць агульным ключом (end-to-end шыфраванне), з ужываннем алгарытму AES-256 у рэжыме IGE (англ. Infinite Garble Extension) для адпраўленых паведамленняў. У адрозненне ад звычайнага рэжыму, паведамленні ў таемных чатах не дэшыфруюцца серверам, гісторыя перапіскі захоўваецца толькі на тых дзвюх прыладах, на якіх быў створаны чат.
Пры абмене файламі можна як дасылаць файлы з прылады, так і шукаць медыякантэнт у інтэрнэце (пры выкарыстанні мабільных версій для iOS або Android). Маецца абмежаванне ў 1,5 ГБ для памера адпраўленых файлаў. Праграма выкарыстоўвае сістэму дазапампоўвання файлаў пасля абрыву сувязі.[17]
Групы — гэта асобны від чатаў, у якім можа ўдзельнічаць адразу вялікая колькасць карыстальнікаў. Ствараць групы могуць усе карыстальнікі. Для лепшага кіравання групай стваральнік можа прызначаць адміністратараў і вызначаць іх функцыянал. Спачатку групы маглі ўключаць толькі да 200 удзельнікаў, пачынаючы з лістапада 2015 года — да 1000 удзельнікаў, з 14 сакавіка 2016 — да 5000 удзельнікаў. З 30 чэрвеня 2017 года памер групы павялічыўся да 10 000 удзельнікаў, з 30 студзеня 2018 года — да 100 000 удзельнікаў, з 21 студзеня 2019 года — да 200 000 удзельнікаў.
Пры дапамозе адмысловага API пабочныя распрацоўшчыкі могуць ствараць ботаў (адмысловыя ўліковыя запісы, якія кіруюцца праграмамі).[25] Тыповыя боты адказваюць на адмысловыя каманды ў персанальных і групавых чатах, таксама яны могуць ажыццяўляць пошук у інтэрнэце або выконваць іншыя задачы.
Заснавальнік WhatsApp Ян Кум адзначаў, што ідэі, рэалізаваныя ў яго праграме, выкарыстоўваюцца ў Telegram.[26]
Серверы Telegram не захоўваюць паведамленні з таемных чатаў, але захоўваюць гісторыю звычайных чатаў і змест адраснай кнігі карыстальнікаў на тэрмін выкарыстання сэрвісу і на тэрмін неактыўнасці, пазначаны ў наладах уліковага запісу (ад аднаго месяца да года). Шыфраванне, якое выкарыстоўваецца ў месэнджары, не забяспечвае PFS (Perfect forward secrecy — Ідэальная прамая сакрэтнасць) ва ўсіх выпадках.
Афіцыйныя кліенты Telegram прадвызначана актыўна дасылаюць усім кантактам метаінфармацыю пра адкрыццё і закрыццё праграмы, пры гэтым падпісацца на гэту метаінфармацыю можа любы карыстальнік. Для адключэння такой рассылкі трэба змяніць налады ўліковага запісу.
Таксама неаднаразова выказваліся сумневы ў бяспецы пратаколу MTProto.[27]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.