расійскі прадпрымальнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Валер’евіч Дураў (руск.: Павел Валерьевич Дуров; нар. 10 кастрычніка 1984[1], Ленінград[2]) — расійскі прадпрымальнік, праграміст, рублёвы мільярдэр, адзін са стваральнікаў сацыяльнай сеткі Вконтакте і аднайменнай кампаніі. Былы генеральны дырэктар УКантакце (2006—2014)[9]. У студэнцкія гады — лаўрэат стыпендый Прэзідэнта РФ і Урада РФ, трохразовы лаўрэат Патанінскай стыпендыі. У далейшым знаходзіцца за межамі Расіі.
Павел Валер’евіч Дураў | |
---|---|
руск.: Павел Валериевич Дуров | |
Род дзейнасці | спецыяліст у галіне інфарматыкі, прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1984[1] (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Валерый Сямёнавіч Дураў |
Маці | Альбіна Аляксандраўна Дурава |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Ленінградзе.
У 2001 годзе з адзнакай скончыў Акадэмічную гімназію Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2006 годзе — філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская філалогія і пераклад» з чырвоным дыпломам. Годам раней скончыў прафесійную падрыхтоўку на факультэце ваеннага навучання СПбДУ па спецыялізацыі «Прапаганда і псіхалагічная вайна», пасля заканчэння якой атрымаў званне лейтэнанта запасу. Адразу па заканчэнні ВНУ ён стварыў «УКантакце», найбуйнейшую на дадзены момант сацыяльную сетку ў Расіі. На 2011 год Дураў, які валодаў маёмасцю ў 7,9 мільярда рублёў, займаў 350-е месца ў рэйтынгу расійскіх мільярдэраў.
Павел з’яўляецца вегетарыянцам і прытрымліваецца лібертарыянскіх палітычных поглядаў. Дурава называюць расійскім Маркам Цукербергам, а таксама часта крытыкуюць за яго эксцэнтрычныя выхадкі і выказванні. 19 лістапада 2012 года выйшла кніга Мікалая Конанава «Код Дурава», якая апісвае станаўленне «УКантакце» і яе стваральніка; на яе экранізацыю набыла правы кампанія AR Films.
Першы кліент Telegram прэзентаваны 14 жніўня 2013 года. Да лістапада 2013 года праграма мела ўжо каля 1 мільёна ўстановак, паводле даных партала «TJournal». Павел Дураў у інтэрв’ю The New York Times распавёў, што ідэя праграмы зарадзілася яшчэ ў 2011 годзе, калі ён сутыкнуўся з неабходнасцю бяспечнай камунікацыі пасля візіту спецназаўцаў. Пасля іх зыходу Дураў адразу звязаўся са сваім братам Мікалаем і ўсвядоміў брак бяспечнага спосабу сувязі. Telegram заснаваны на тэхналогіі шыфравання перапіскі MTProto, распрацаванай братам Паўла Мікалаем.[10] У 2018 годзе Дураў заявіў пра намер запусціць блокчэйн-платформу TON з крыптавалютай Gram. Telegram прыцягнуў у гэты праект $1,7 млрд інвестыцый. Аднак з прычыны забароны Gram Камісіяй па каштоўных паперах і біржах ЗША ў 2020 годзе кампанія вымушана адмовілася ад гэтай ідэі.
Заснавальнік і генеральны дырэктар месенджара Telegram быў затрыманы 24 жніўня ў аэрапорце Ле Буржэ ў прыгарадзе Парыжа. 28 жніўня Пракуратура Парыжа паведаміла, што адносна Паўла Дурава вынесена рашэнне аб узяцці яго пад судовы нагляд. Суд у Парыжы канфіскаваў на перыяд следства яго пашпарты (паведамлялася, што ён мае грамадзянствы Францыі, Расіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама Сент-Кітс і Невіс).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.