адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Све́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Свенск.
Свенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слаўгарадскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Свенск |
Дата ўтварэння | 30 лістапада 1961 |
Насельніцтва (2019) | 1 581 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 30 лістапада 1961 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Прудоцкага і Рэкценскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Слаўгарадскага раёна. 24 чэрвеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баханскага сельсавета. 26 лютага 2002 года скасавана вёска Бахань, 10 снежня 2009 года — пасёлак Сасновіца[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Васькавіцкага сельсавета перададзены вёскі Бязуевічы і Церахоўка[3]. 29 снежня 2015 года скасаваны пасёлак Дальні[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[5], з іх 97,0 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[6]. Станам на 2011 год у сельсавеце налічвалася 919 двароў, 2185 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1581 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.