From Wikipedia, the free encyclopedia
Бязу́евічы[2] (трансліт.: Biazujevičy, руск.: Безуевичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.
Вёска
Бязуевічы
|
Існуе паданне, што жылі два асілкі Абіда і Вязула. Абіда жыў на месцы сучаснай вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна, Вязула — там дзе цяпер Бязуевічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасці насячы дроваў. Мясцовыя старажылы сведчылі, што назва Бязуевічы паходзіць ад слова «бэз»[3].
Побач з вёскай цячэ рака Пацэя.
Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
У 1783 годзе ў вёсцы 45 двароў, 277 жыхароў. На карце 1882 года пазначана як Кезуевічы[3].
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[4].
У вёсцы працуюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, крама і дом сацыяльных паслуг[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.