Церахоўка (Слаўгарадскі раён)
вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Церахо́ўка[2] (трансліт.: Cierachoŭka, руск.: Тереховка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 20 км ад Слаўгарада. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Насельніцтва 105 чалавек у 55 дварах[1]. Побач з вёскай пачынаецца рака Пацэя.
Вёска
Церахоўка
|
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[3].
Назва паселішча паходзіць ад імя Церах. Паводле падання, вёска атрымала назву ад імя панскага арандатара (рандаціля), які арандаваў у пана зямлю з вёскай.
У 1884 у Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 65 двароў, у тым ліку 1 кавальскі, 261 жыхар, жыхары 3 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1910 належала Церахоўскаму сельскаму таварыству, 95 двароў, 672 жыхары. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыхода. У 1912 існавала аднакласная царкоўна-прыходская школа. У 1926 — 825 жыхароў. У 1961 у складзе Гайшынскага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.