From Wikipedia, the free encyclopedia
Сара Чылдрэс Полк (англ.: Sarah Childress Polk; 4 верасня 1803 — 14 жніўня 1891) — жонка 11-га прэзідэнта ЗША Джэймса Полка і Першая лэдзі ЗША з 4 сакавіка 1845 па 3 сакавіка 1849 года.
Сара Чылдрэс Полк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Sarah Polk | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джулія Тайлер | ||||||
Пераемнік | Маргарэт Тэйлар | ||||||
Нараджэнне |
4 верасня 1803[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 жніўня 1891[1][2][…] (87 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Муж | Джэймс Нокс Полк[3] | ||||||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сара, трэцяя з шасцярых дзяцей, нарадзілася ў 1803 годзе ў сям’і купца і плантатара Джоэля Чылдрэса і Элізабет Уітсіт-Чылдрэс. Была добра адукаванай для свайго часу, наведвала эксклюзіўную Мараўскую жаночую акадэмію ў Сейлеме, Паўночная Караліна. Таксама, Сара вучылася ў каледжы Сейлема ва Уінстан-Сейлеме, Паўночная Караліна, які быў адной з нямногіх навучальных устаноў для атрымання вышэйшай адукацыі, даступнай жанчынам у пачатку XIX стагоддзя.
Упершыню Сара пазнаёмілася з Джэймсам Полкам у 1815 годзе. Праз некалькі год у іх завязаліся рамантычныя адносіны. 1 студзеня 1824 Сара Чылдрэс выйшла замуж за Джэймса Полка. Цырымонія шлюбу адбылася ў доме на плантацыі бацькоў нявесты. Полк, які не меў дзяцей, выхоўваў свайго пляменніка, Маршала Тэйта Полка (1831—1884). Пасля смерці мужа Сара прыняла апякунства над асірацелай пляменніцай, Сарай Полк Джэтан (1847—1927).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.