Ром (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ром (англ.: Rome) — горад у акрузе Флойд штата Джорджыя ў ЗША.
Горад
Ром
Rome
| ||||||||||||||||||||
Горад атрымаў сваю назву ад Рыма ў Італіі — у час заснавання горада ў Амерыцы было папулярна даваць новым паселішчам назвы, якія былі б сугучныя з назвамі славутых еўрапейскіх гарадоў (у розных штатах ЗША прыблізна тады ж з’явіліся таксама свае Парыж, Масква, Афіны, Санкт-Пецярбург, Сіракузы, Адэса, Варшава і інш.). Але ў той час, як па-англійску напісанне іх назваў цалкам супадае, то па-беларуску назвы гарадоў у ЗША пішуцца ўжо ў адпаведнасці з фанетычным прынцыпам.
Горад знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы штата Джорджыя, у перадгор’ях Апалачаў, пры зліцці рэк Этова і Устанаўла, якія адначасова ўтвараюць раку Куса.
Паводле перапісу 2010 года ў горадзе жылі 36 303 асобы. Шчыльнасць насельніцтва складала 443 асобы/км². Налічвалася 15 797 жылых дамоў. Расавы склад насельніцтва: 57,4 % белыя, 27,8 % — афраамерыканцы, 1,9 % — азіяты, 0,6 % — карэнныя амерыканцы, 0,2 % — з астравоў Ціхага акіяна, 9,7 % — прадстаўнікі іншых рас, 2,5 % належалі да дзвюх і больш рас. Доля іспанамоўных склала 16,2 % усіх жыхароў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.