From Wikipedia, the free encyclopedia
Пратон (ад стар.-грэч.: πρώτος — «першы, асноўны») — стабільная элементарная часціца, ядро атама вадароду. З'яўляецца найлягчэйшым ферміённым адронам і ўваходзіць у групу барыёнаў.
сімвал | |
---|---|
маса | 938,272046(21) МэВ[1] |
антычасціца | Антыпратон |
класы | ферміён, адрон, барыён, N-барыён, нуклон |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | +1 |
спін | 1/2 |
ізатапічны спін | 1/2 |
барыённы лік | 1 |
дзіўнасць | 0 |
чароўнасць | 0 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
час жыцця | >2,9×1029 гадоў |
каналы распаду | няма |
састаў часціцы | uud |
Маса пратона = 1,672614(14)10 −24 г (ці 938,27200 ± 0,00004 МэВ). Электрычны зарад пратона дадатны: e = +1,6021892 10 −19 Кулон. Спін пратона ½. Разам з нейтронамі пратоны ўтвараюць атамныя ядры ўсіх хімічных элементаў.
Уяўленне пра пратон узнікла ў 1910-х гады як гіпотэза, паводле якой усе ядры атамаў складаюцца з ядраў атамаў вадароду. Паняцце пратон уведзена ў пачатку 1920-х гадоў Э. Рэзерфордам, які ў 1919—1920 гг. назіраў атамы атамаў вадароду, выбітыя α-выпраменьваннем з атамаў іншых элементаў[2].
Маса пратона, складае:
Магнітны момант пратона знаходзяць вымярэннем адносін рэзананснай частаты прэцэсіі магнітнага моманту пратона ў зададзеным аднародным магнітным полі і цыклатроннай частаты абарачэння пратона па кругавой арбіце ў тым самым полі. Ён роўны 2,792 847 344 63(82) ядзернага магнетона або 1,410 606 797 36(60)×10−26 Дж/Тл.
Пучкі паскораных пратонаў ужываюцца ў эксперыментальнай фізіцы элементарных часціц (вывучэнне працэсаў рассейвання і атрыманне пучкоў іншых часціц), у медыцыне (пратонная тэрапія анкалагічных захворванняў)[3][4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.