Плябань
вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пляба́нь[1] (трансліт.: Pliabań, руск.: Плебань) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Вёска
Плябань
| ||||||||||||||||||||||
Плябань знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад цэнтра сельсавета Краснае і за 20 км на паўднёвы ўсход ад горада Маладзечна. Праз вёску цячэ рака Уша (прыток Віліі). Побач знаходзіцца прыпыначны пункт чыгункі «Ласі».
Назва вёскі паходзіць ад польскага plebania, як называлі дом каталіцкага ці ўніяцкага святара. У 1500 годзе вялікі князь Аляксандр Ягелончык заклаў у паселішчы драўляны каталіцкі храм, які абслугоўваў, галоўным чынам каталікоў найбліжэйшай вёскі Краснае. Гэты будынак згарэў падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1695 годзе на старым месцы быў пабудаваны новы драўляны храм, асвечаны ў імя Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Плябань апынулася ў складзе Расійскай імперыі ў Вілейскім павеце. У 1800 годзе пачалося будаўніцтва мураванага будынка храма, якое доўжылася да 1858 года.
Падчас паўстання 1863—1864 гадоў касцёл у вёсцы Плябань выкарыстоўваўся паўстанцамі з атрада Юліяна Бакшанскага ў якасці таемнага арсенала. Свой апошні бой яны прынялі каля вёскі Свечкі супраць карнага атраду расійскіх войск 4 сакавіка 1863 года. На старых могілках Плябані пахаваныя кіраўнік паўстання на Маладзечаншчыне і Вілейшчыне Юльян Бакшанскі, а таксама ягоныя аднадумцы і памочнікі — Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Панькоўскі і пятнаццацігадовы гімназіст Сулістроўскі. Пасля падаўлення паўстання касцёл быў закрыты царскімі ўладамі. У 1872 годзе храм быў перададзены Праваслаўнай Царкве і быў перабудаваны ў храм, які атрымаў назву Успенскага.
У выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Плябань увайшла ў склад Польскай Рэспублікі, дзе ўваходзіла ў Маладзечанскі павет Віленскага ваяводства. У 1921—1939 гадах Успенская царква зноў функцыянавала як каталіцкая. З 1939 года Плябань у складзе БССР.
У савецкі перыяд Успенскі храм быў закінуты і ператварыўся ў руіны. У 1996 годзе перададзены праваслаўнаму прыходу, і адноўлены як праваслаўная царква.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.