адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Краснае.
Красненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Краснае |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 4 535 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222330 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Уланаўшчынскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уланаўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета ўвайшла вёска Краснае, у якую перанесены цэнтр сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Красненскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Мясоцкага сельсавета перададзены вёскі Канчаны, Касцюшкі і Ракуцёўшчына[2]. У кастрычніку 1964 года ў склад сельсавета з Аляхновіцкага сельсавета перададзены вёскі Красоўшчына і Ласі[3]. У 1974 годзе скасаваны вёскі Мачулы, Сяргееўшчына, Хажоўшчына[4]. 26 жніўня 1991 года з часткі сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет. У 2004 годзе скасаваны хутары Левушоўшчына і Пронцавічы. 28 мая 2013 года ў склад Чысцінскага сельсавета перададзена вёска Раёўка[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 5592 чалавекі[6], з іх 91,4 % — беларусы, 6,2 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 4535 чалавек[8].
Па тэрыторыі сельсавета працякае рака Уша.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.