Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мясо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Выверы.
Мясоцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Выверы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 292 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222330 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мясата. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раеўшчынскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Красненскага сельсавета перададзены вёскі Канчаны, Касцюшкі і Ракуцёўшчына[2]. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Сасновы Бор[3]. У 1987 годзе скасаваны хутар Грэбенева[4]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Цюрлёўскага сельсавета перададзена вёска Шнуры[5]. 23 кастрычніка 2015 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Выверы[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 2466 чалавек[7], з іх 93,0 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2292 чалавекі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.