Мясата
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мясата́ (трансліт.: Miasata, руск.: Мясота), таксама вядомы варыянты Мясо́та, Мясята́[1] — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета, яго цэнтр да 2015 года[2].
Вёска
Мясата
| ||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 12 км на ўсход ад Маладзечна, за 61 км ад Мінска[3], каля ракі Ушы і аўтамабільнай дарогі Р28. За 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна знаходзіцца прыпыначны пункт Мясата.
У XVI стагоддзі вядома як маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1575 годзе ўласнасць кашталяна троцкага Стэфана Збаражскага. У XVIII стагоддзі вёска — шляхецкая ўласнасць. У Паўночную вайну (1700—1721) шведы спустошылі вёску. Праваслаўная царква была разбурана, але сяляне на свае сродкі («на сваіх плячах») адбудавалі царкву.
З 1793 года пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце спачатку Мінскай губерні, а з 1843 года — Віленскай губерні[4].
У 1800 годзе вёска, уласнасць памешчыка К. Агінскага. Вёска размяшчалася паміж мястэчкамі Краснае і Маладзечна, на паштовай дарозе з Вільні ў Мінск. У 1857 годзе цэнтр аднайменнага маёнтка, у якім 116 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка Тампінскага. Непадалёку ад вёскі знаходзіліся фальварак і засценак. У канцы вёскі размяшчалася праваслаўная царква, якая адносілася да Краснасельскага прыхода. Меўся вадзяны млын. У 1897 годзе вёска (65 двароў, 505 жыхароў, царква), маёнтак (48 жыхароў) і 2 сядзібы (11 жыхароў, вадзяны млын), у Краснасельскай воласці. У 1899 годзе была адкрыта школа граматы. У пачатку XX стагоддзя вёска, 454 дзесяцін зямлі. Знаходзілася за 0,5 км ад Лібава-Роменскай чыгункі. Побач размяшчаўся маёнтак Тампінскага, які меў тут 1251 дзесяцін зямлі.
З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[5].
З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія ў кастрычніку 1943 года спалілі амаль усю вёску (144 двары) і загубілі 26 жыхароў. У гады вайны загінула 136 землякоў. Пасля вайны вёска адбудавалася, але колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.