Юліян Бакшанскі (1824, маёнтак Тупальшчына Свянцянскага павета, цяпер Смаргонскі раён — 4 красавіка 1863, Свечкі, цяпер Маладзечанскі раён) — удзельнік вызваленчага руху і паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве. Пахаваны ў Плябані Маладзечанскага раёна[2],[3].

Хуткія факты Юліян Бакшанскі, Дата нараджэння ...
Юліян Бакшанскі
Дата нараджэння 1824
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1863(1863-04-04)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Род войскаў паўстанцы
Бітвы/войны Паўстанне 1863-1864
Закрыць

Паходзіў са шляхецкага роду Бакшанскіх. Бацька — Юзаф, паходзіў са Смаргоні, быў суддзёй, уладальнікам Тупальшчыны і кіраваў казённым маёнткам Смаргонь, які належаў графу Каралю Пшаздзецкаму, але канфіскаваны за ўдзел гаспадара ў паўстанні 1830—1831 гадоў і перайшла ва ўласнасць дзяржавы. Маці — Юстына з роду Невяровічаў. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1842 годзе за захоўванне забароненых кніг сасланы ў Разанскую губерню. Вярнуўшыся са ссылкі, у 1847 годзе зрабіў спробу падняць паўстанне смаргонскіх сялян. У сваім звароце да іх заклікаў аб’яднацца з гарадской беднатой і салдатамі і выступіць супраць памешчыкаў, чыноўнікаў і афіцэраў. Гэты план не здзейсніўся, Ю. Бакшанскі быў арыштаваны і асуджаны да 12 гадоў катаргі. У 1863 годзе арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў і ў сутычцы з урадавымі войскамі на Віленшчыне загінуў[3].

Паўстанне

Thumb
Артур Гротгер. «Бітва паўстанцаў»

У 1863 годзе вярнуўся на радзіму. Далучыўся да паўстання, як і Кастусь Каліноўскі, належаў да шэрагу найбольш паслядоўных рэвалюцыянераў, якіх адрозна ад лібералаў («белых») звалі «чырвонымі». Гэты кірунак вызваленчага руху прадугледжваў дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэнне народаў былой Рэчы Паспалітай. «Белыя» ж бачылі галоўнай мэтай паўстання толькі аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года.

Thumb
Міхал Эльвіра Андрыёлі. «Вылазка паўстанцаў»

Неўзабаве Юльян Бакшанскі арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Маладзечаншчыны і Вялейшчыны. Галоўнай мэтай было стварэнне шматлікай баяздольнай арганізацыю, прыцягнуць да барацьбы шмат сяляні. Жыхары Маладзечна і Маладзечаншчыны падтрымалі Бакшанскага і бралі актыўны ўдзел у паўстанні, аднак сілы былі не роўныя. Расійскія ўлады на чале з Мураўёвым жорстка распраўляліся з паўстанцамі і прыкладна ў маі 1863 года паўстанне было амаль задушана на ўсёй тэрыторыі Беларусі, толькі на Гарадзеншчыне працягвалася барацьба. Бакшанскі працягваў змагацца, але 4 красавіка 1863 года атрад трапіў у засаду рускіх каля вёсак Свечкі і Плябань (цяпер Маладзечанскі раён), у ар’ергардным баі з царскімі казакамі загінуў амаль увесь атрад, у тым ліку і яго кіраўнік Юльян Бакшанскі, а таксама Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі і 15-гадовы Ігнацій Сулістроўскі. На месцы гераічнай смерці паўстанцаў, у цяперашні час каля вёскі Плябань устаноўлены крыж і помнік[4][5].

Пасля паўстання на Маладзечаншчыне разгарнулася актыўная палітыка русіфікацыі краю. Менавіта на Маладзечаншчыне, у 1944 годзе, у 105-гадовым веку, памёр апошні ўдзельнік гэтага паўстання, Ігнат Абрамовіч, які пахаваны ў мястэчку Краснае пад Маладзечнам[6].

Зноскі

  1. Бокшанский Юлиан // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
  2. Арлоў У., Герасімовіч З. КРАІНА БЕЛАРУСЬ. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ. ІЛЮСТРАВАНАЯ ГІСТОРЫЯ. — Martin, Slovakia, 2012.— 320 с, іл.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.