Падольскі раён (Кіеў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падольскі раён (укр.: Подільський район) — адзін з дзесяці раёнаў Кіева. Створаны ў 1921 годзе.
Падольскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Подільський район | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Кіеў | ||||
Дата ўтварэння | 1921 | ||||
Насельніцтва | 198 123 | ||||
Плошча | 34,04 км² | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У склад раёна ўваходзяць: Белічча Поле, Ветраныя горы, Вінаградар, Кветніцтва, Мастыцкі масіў, Пасёлак Шаўчэнка, Падол, Прыёрка, Рыбальскі востраў.
Як адміністрацыйная адзінка, створаны ў 1921 годзе на тэрыторыі адной з самых старажытных і самых вялікіх частак Кіева - Падоле. У мае 2001 года раён Адзначыў 80-годдзе мясцовага самакіравання.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца каля 50 вытворчых прадпрыемстваў, сярод якіх некаторыя з сусветным імем: ЗАТ Кіеўскі завод шампанскіх вінаў «Сталічны», ЗАТ «Піўзавод на Падоле», ЗАТ «Кіеўскі вітамінавы завод», ААТ «Фармак».
На тэрыторыі раёна самая вялікая разнастайнасць грамадскага транспарту знаходзіцца ў гістарычнай часткі Кіева, ад якога раён і пераняў назву - на падоле. Праз падол праходзіць лінія метро з 3 станцыямі: Паштовая Плошча, Кантрактовая Плошча, Тараса Шаўчэнкі.
У раёне метро Паштовая плошча знаходзіцца ніжняя станцыя фунікулёра, рачны вакзал, праходзяць некалькі аўтобусных маршрутаў.
У раёне станцыі Кантрактовай плошчы канчатковы прыпынак для: аўтобусаў, трамваяў, маршрутных таксі, паблізу размяшчаецца аўтастанцыя «Падол»
У раёне станцыі Тараса Шаўчэнкі, у адпаведнасці з генеральным планам Кіева, плануецца адкрыць станцыю метро Падольская, Падольска-Вігураўскай лініі, акрамя таго на тэрыторыі Падольскага раёна гэтак жа плануецца адкрыць станцыю Суднабудаўнічая гэтай жа лініі, так жа, дзякуючы прадаўжэнню Сырэцка-Пячэрскай лініі, станцыі Мастыцкая, Вінаградар і Сінеазёрная ў заходняй часта раёне, у аднайменных жылых масівах.
На тэрыторыі раёна размешчаны шэрах розных ВНУ і СНУ, сярод іх: Кіева-Магілянская акадэмія, Кіеўская дзяржаўная акадэмія воднага транспарту, Акадэмія муніцыпальнага кіравання, Адкрыты міжнародны універсітэт развіцця чалавека «Украіна», Інстытут прадпрымальніцтва, правы і рэкламы, і іншыя.
Працуе «Тэатр на Падоле» і тэатр «Кола», а таксама культурна-асветніцкі цэнтр «Alex Art House». Часткова на тэрыторыі Падольскага раёна (і часткова - Шаўчэнкаўскага) - Андрэяўскі спуск.
Колькасць насельніцтва раёна:[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.