Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіеўская акадэмія, ці Кіева-Магілянская акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова, асветніцкі і культурны цэнтр ва Украіне.
Кіева-Магілянская акадэмія (КМА) | |
---|---|
Міжнародная назва | лац.: Academia Kiioviensis Mohileana |
Заснаваны | 1632 |
Год закрыцця | 1817 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіеў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Існавала ў 1632—1817 у Кіеве. Створана ў выніку аб'яднання Кіеўскай брацкай школы (з 1615) і школы Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1631) пад назвай Кіева-Магілянскага калегіума (у гонар заснавальніка мітрапаліта кіеўскага П. Магілы). У 1701 калегіуму былі нададзены правы і тытул акадэміі.
Курс навучання — да 12 гадоў, мела 7, а з 1689 года 8 класаў: фара (падрыхтоўчы клас), інфіма (малодшы клас), граматыка, сінтаксіма і вышэйшыя — паэтыка, рыторыка, філасофія і багаслоўе. Навучэнцы атрымлівалі філалагічную падрыхтоўку, вывучалі ўкраінскую, грэчаскую, лацінскую і польскую мовы, класічную грэчаскую і рымскую, сярэдневяковую літаратуру, гісторыю, геаграфію і багаслоўе. Пазней уведзены руская, французская, нямецкая, старажытнаяўрэйская мовы, матэматыка, трыганаметрыя, фізіка, архітэктура, у апошнія гады існавання Кіеўскай акадэміі — класы дамашняй і сельскай эканомікі, медыцыны. Значнае месца займала мастацкая і музычная адукацыя.
Бібліятэка акадэміі ў 2-й палавіне 18 ст. мела 12 тысяч тамоў, значную колькасць рукапісаў і дакументаў (згарэла ў час пажараў у 1780 і 1811; захаваліся асобныя экзэмпляры).
Кіеўская акадэмія адыграла вялікую ролю ў пашырэнні асветы не толькі на Украіне, але і Беларусі. Яна давала магчымасць вучыцца беларускай праваслаўнай моладзі (навучальныя ўстановы такога ўзроўню на Беларусі таго часу былі каталіцкія). У Кіеўскай акадэміі атрымлівалі адукацыю таксама студэнты з Балгарыі, Грэцыі, Малдавіі, Расіі, Сербіі. Сярод навучэнцаў і выкладчыкаў былі І. Канановіч-Гарбацкі , Епіфаній Славінецкі, Сімяон Полацкі, Ф. Пракаповіч, Г. Каніскі, С. Косаў і іншыя, у 1734 вучыўся М. Ламаносаў.
З канца 18 ст. пачаўся заняпад акадэміі. У 1817 зачынена, замест яе адкрыта духоўная семінарыя (у 1819 пераўтворана ў духоўную акадэмію, існавала да 1920).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.