Міхал Сапель
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхал Сапель (17 лістапада 1967, Браслаў — 10 снежня 2021) — беларускі каталіцкі святар, першы пробашч адроджанай парафіі Касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
Міхал Сапель | |
---|---|
Дзейнасць | каталіцкі святар |
Нараджэнне |
17 лістапада 1967 Браслаў |
Смерць | 10 снежня 2021 |
Міхал Сапель нарадзіўся ў Браславе. Ягоны бацька быў праваслаўным і працаваў электрыкам, а маці каталічкай, якая працавала на мясцовым рыбзаводзе[1][2]. У 1984 годзе ён паступіў у медыцынскую вучэльню ў латвійскім Даўгаўпілсе, але праз год перавёўся ў духоўную семінарыю ў Рызе, якую паспяхова скончыў у 1990 годзе[2][3].
У 1990 годзе прызначаны вікарыем Касцёла Узвіжання Святога Крыжа на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Пазней ён атрымаў ад арцыбіскупа і будучага кардынала Казіміра Свёнтка заданне душпастырскай апекі над тымі, хто ў Мінску жадаў маліцца па-беларуску: «Ты мусіш заняцца беларусамі»[3].
Дзякуючы грамадска-палітычным пераменам на пачатку 1990-х гадоў, аднавіліся набажэнствы ў адной з забраных савецкімі ўладамі мінскіх святынь — Касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы[2][3]. У 1990-я парафія «стала сапраўды залатым месцам, дзе збіралася шмат [беларускай] выбітнай інтэлігенцыі»[1].
Сапель развіваў метадычную працу па перакладзе літургічных тэкстаў на беларускую мову, галоўным плёнам якой стаў выдадзены ў 2004 годзе «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі». Таксама ён наладжваў дабрачынную дзейнасць — у 1991 годзе ў Мінску з’явілася свая арганізацыя «Caritas», якая праз некалькі гадоў стварыла дзіцячы цэнтр у Лескаўцы[4][2][3]. У 1992 годзе было наладжана выданне часопіса «Хрысціянская думка»[1].
Акрамя парафіі на Залатой Горцы Сапель да 1996 года быў пробашчам парафіі ў Ракаве і пэўны час з душпастырскай неабходнасці служыў вернікам у Заслаўі[2][3].
Міхал Сапель памёр 10 снежня 2021 года на 55-м годзе жыцця.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.