рымска-каталіцкі іерарх, першы кардынал у гісторыі незалежнай і суверэннай Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Яго Эмінэнцыя Казімір Свёнтак (21 кастрычніка 1914 Валк, Валкаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 21 ліпеня 2011, Пінск, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі і польскі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч. У 1994 годзе стаў першым кардыналам у гісторыі незалежнай і суверэннай Беларусі.
Казімір Свёнтак нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў горадзе Валк на мяжы сучасных Латвіі і Эстоніі ў шляхецкай сям’i этнічна польскага паходжання. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я Свёнткаў была ў эвакуацыі, а пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію імя Тадэвуша Рэйтана. У 1933 годзе паступіў у Пінскую вышэйшую духоўную семінарыю, у красавіку 1939 быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў Пружанах.
У красавіку 1941 года Казімір Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года ён зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 годзе вярнуўся ў Беларусь, з 1 снежня 1954 — пробашч у Пінску. З 13 красавіка 1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі.
30 кастрычніка 1994 года Папа Рымскі Ян Павел II надаў Казіміру Свёнтку сан кардынала. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999—2006). 14 чэрвеня 2006 Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.
Памёр 21 ліпеня 2011 года. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.