Юрый Мікалаевіч Гарулёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Мікалаевіч Гарулёў (22 мая 1944 — 13 чэрвеня 2021) — беларускі аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat.
Юрый Мікалаевіч Гарулёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 2021 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Аляксандравіч Гарулёў |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Кірунак | дакументальны фільм |
Прэміі | |
IMDb | ID 10395672 |
Біяграфія
Нарадзіўся 22 мая 1944 года ў сям’і беларускага пісьменніка Мікалая Гарулёва ў в. Сулака Тамбоўскай вобласці дзе маці — Марыя Рыгораўна Коган — знаходзілася ў эвакуацыі.
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года.
Памёр 13 чэрвеня 2021 года ў Мінску[1]. Крэміраваны 16 чэрвеня ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[2].
Творчасць
Аўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).
Узнагароды
Лаурэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій[2].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.